Скапу́рыцца ‘памерці’ (Сцяшк. Сл.). Гл. скапэраціся.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раскабы́рдзіць ’увесці ў злосць’ (Юрч.), сюды ж раскабырдзіцца, раскабырджаны. Параўн. скапу́рыцца, скапы́рдзіцца ’памерці’ (Сцяшк. Сл.), рус. дыял. закопу́рдиться ’тс’, якія Гарачава звязвае з рус. копурять ’капаць, калупаць’, серб. і харв. kopòrati, kopirati, kopàrati ’рухацца, капашыцца, калупацца, рыцца’ < прасл. *kop‑ з r‑пашырэннем (Гарачава, Этимология–1985, 63), пры гэтым, аднак, застаюцца семантычныя цяжкасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скапэ́раціся (скапэратісе) ‘памерці’ (беласт., Сл. ПЗБ), скапарэ́ць ‘змерзнуць, закачанець’, скапу́рыцца ‘памерці’ (Сцяшк. Сл.). Сюды ж, відаць, укр. скапа́ри́тися ‘знікнуць, прапасці’ (няяснага паходжання; гл. ЕСУМ, 5, 265). Няясна. У Сл. ПЗБ (4, 438) параўноўваецца з літ. nusikaparaóti ‘памерці’. Гарачава (Этимология–1985, 63–64) узводзіць да *kopyrěti (адсутнічае ў ЭССЯ, 9) з развіццём семантыкі ‘змерзнуць’ → ‘памерці’. Хутчэй да шырокавядомага ідышызму капорэ (гл. капора2), што з ідыш kapóres, kapures ‘канец, пагібель, капут’, першапачаткова з герм. kappārā ‘пакутная ахвяра’ (гл. Штэрн, Wörterbuch, 106; ЕСУМ, 2, 369, 378).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)