сканцэнтрава́цца гл. канцэнтравацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сканцэнтрава́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. сканцэнтру́юся сканцэнтру́емся
2-я ас. сканцэнтру́ешся сканцэнтру́ецеся
3-я ас. сканцэнтру́ецца сканцэнтру́юцца
Прошлы час
м. сканцэнтрава́ўся сканцэнтрава́ліся
ж. сканцэнтрава́лася
н. сканцэнтрава́лася
Загадны лад
2-я ас. сканцэнтру́йся сканцэнтру́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час сканцэнтрава́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сканцэнтрава́цца сов., прям., перен. сконцентри́роваться; сосредото́читься

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сканцэнтрава́цца, ‑руецца; зак.

1. Сабрацца, згрупавацца ў адным якім‑н. месцы. Брыгада сканцэнтравалася на ўзлессі. □ [Обер-лейтэнант:] — Ну, палонны, адказвайце. Дзе сканцэнтраваліся атрады? М. Ткачоў. // Быць скіраваным у адно месца (пра ўдар, націск і пад.). // Увасобіцца ў чым‑н. Нашы сучасныя прозвішчы — гэта той фокус, у якім сканцэнтравалася амаль уся гісторыя ўзнікнення і развіцця антрапаніміі. Крывіцкі.

2. перан. Скіравацца на што‑н. (пра ўвагу, думкі і пад.). Уся мая ўвага сканцэнтравалася на Валі. Анісаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канцэнтрава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ру́ецца; незак.

Збірацца, групавацца ў якім-н. адным месцы.

|| зак. сканцэнтрава́цца, -ру́ецца.

|| наз. канцэнтра́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сконцентри́роваться сканцэнтрава́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сосредото́читься сканцэнтрава́цца, засяро́дзіцца; сабра́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сканцэнтрава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. сканцэнтраваць і сканцэнтравацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лакалізава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -зу́ецца; зак. і незак. (кніжн.).

Сканцэнтравацца (сканцэнтроўвацца) у пэўным месцы, спыніцца (спыняцца) у пэўных межах.

Эпідэмія лакалізавалася.

|| наз. лакаліза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сканцэнтро́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да сканцэнтравацца.

2. Зал. да сканцэнтроўваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)