скамяне́ласць, -і, ж.

1. гл. скамянелы.

2. Выкапнёвыя рэшткі арганізмаў — скамянелая жывёліна, расліна або якая-н. частка іх.

Знайсці с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скамяне́ласць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. скамяне́ласць
Р. скамяне́ласці
Д. скамяне́ласці
В. скамяне́ласць
Т. скамяне́ласцю
М. скамяне́ласці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

скамяне́ласць ж., прям., перен. окамене́лость

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скамяне́ласць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць і якасць скамянелага. Зандлер чакаў з пагрозлівай скамянеласцю на.. твары, доўга марудзіць не выпадала, і хлопец апусціўся ля яго ног. Быкаў.

2. Выкапнёвыя рэшткі арганізмаў — скамянелая жывёліна, расліна або якая‑н. частка іх. Знайсці скамянеласць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скамяне́лы, -ая, -ае.

1. Які ператварыўся ў камень.

Скамянелае карэнне сасны.

2. перан. Нерухомы, застылы, безжыццёвы, абыякавы.

С. позірк.

С. твар.

|| наз. скамяне́ласць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

окамене́лость в разн. знач. акамяне́ласць, -ці ж., скамяне́ласць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)