скамаро́хаў

прыметнік, прыналежны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. скамаро́хаў скамаро́хава скамаро́хава скамаро́хавы
Р. скамаро́хавага скамаро́хавай
скамаро́хавае
скамаро́хавага скамаро́хавых
Д. скамаро́хаваму скамаро́хавай скамаро́хаваму скамаро́хавым
В. скамаро́хаў (неадуш.)
скамаро́хавага (адуш.)
скамаро́хаву скамаро́хава скамаро́хавы (неадуш.)
скамаро́хавых (адуш.)
Т. скамаро́хавым скамаро́хавай
скамаро́хаваю
скамаро́хавым скамаро́хавымі
М. скамаро́хавым скамаро́хавай скамаро́хавым скамаро́хавых

Крыніцы: prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

скамаро́хаў, ‑ава.

Які мае адносіны да скамароха, уласцівы яму; такі, як у скамароха. Скамарохаў каўпак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скамаро́х, -а, мн. -і, -аў, м.

1. У Старажытнай Русі: вандроўны акцёр, спявак-музыкант, вастраслоў і акрабат.

2. перан. Пра несур’ёзнага чалавека, які пацяшае іншых сваімі камедыянцкімі, штукарскімі выхадкамі (разм., неадабр.).

|| прым. скамаро́хаў, -ава.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скамаро́х

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. скамаро́х скамаро́хі
Р. скамаро́ха скамаро́хаў
Д. скамаро́ху скамаро́хам
В. скамаро́ха скамаро́хаў
Т. скамаро́хам скамаро́хамі
М. скамаро́ху скамаро́хах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

скамаро́ства, -а, н.

1. Занятак, прафесія скамарохаў.

2. Блюзнерства, крыўлянне, камедыянцтва (разм., неадабр.).

|| прым. скамаро́шскі, -ая, -ае.

Скамарошскае выступленне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скамаро́х, ‑а, м.

1. У Старажытнай Русі і ў пазнейшы час — вандроўны акцёр. Першае ўпамінанне аб скамарохах на Беларусі мы знаходзім у пропаведзях Кірылы Тураўскага (XIII стагоддзе). «Беларусь». Бацька, дзед і прадзед умелі іграць на скрыпцы і былі скамарохамі для ўсяе акругі. Гарэцкі. Адна з найбольш маляўнічых карцін спектакля паказвае выступленне вандроўных скамарохаў. Няфёд.

2. Разм. зневаж. Пра чалавека, які пацяшае другіх сваімі камедыянцкімі, штукарскімі выхадкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэа́тр, ‑а, м.

1. Род мастацтва, у якім жыццё адлюстроўваецца праз драматычнае дзеянне, ажыццёўленае акцёрамі перад гледачом. Драматычны тэатр. Тэатр оперы і балета. Музычны тэатр. Тэатр сатыры. □ Беларускі тэатр мае сваю багатую гісторыю развіцця ад першапачатковых форм (скамарохаў, народнай брамы, лялечнага тэатра — «батлейкі») да стварэння ў савецкі перыяд першакласных прафесійных тэатраў Савецкага Саюза. «Беларусь». Паяўленне камедыі «Паўлінка» стала важнай вяхой у гісторыі развіцця беларускага тэатра. Ярош.

2. Установа, арганізацыя, якая мае пэўны састаў артыстаў і ставіць спектаклі. Працаваць у тэатры. □ Усе пагаворваюць аб салігорскім народным тэатры. Можна верыць, што гэты тэатр хутка будзе, бо талентаў тут вельмі многа. Кулакоўскі.

3. Будынак са сцэнай і залай для гледачоў, дзе адбываецца тэатральны паказ, а таксама сам паказ, спектакль. Прыгожа прыбраная вала гарадскога тэатра з раніцы пачала запаўняцца людзьмі. Васілевіч. / у перан. ужыв. Разм. [Сімон:] — Ну, што ж, Арцём!.. Можа і сёння ты будзеш паказваць тэатры і абражаць маё імя перад людзьмі, якія нічога не ведаюць? Самуйлёнак.

4. перан.; чаго. Месца, дзе разгортваюцца, адбываюцца якія‑н. значныя падзеі, ваенныя дзеянні і пад. За два гады вайны я добра вывучыў геаграфію тэатра ваенных дзеянняў. Навуменка.

5. Кніжн. Сукупнасць драматычных твораў (пісьменніка або літаратурнай школы). Тэатр Астроўскага.

•••

Акадэмічны тэатр — ганаровая назва, якая прысвойваецца ўзорным дзяржаўным тэатрам.

Анатамічны тэатр — памяшканне, у якім праводзяцца заняткі па анатоміі.

Зялёны тэатр — летні тэатр, размешчаны ў зялёнай зоне, парку і пад.

Кірмашовы тэатр гл. кірмашовы.

[Ад грэч. théatron — месца для відовішча; відовішча.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)