скалазу́б

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. скалазу́б скалазу́бы
Р. скалазу́ба скалазу́баў
Д. скалазу́бу скалазу́бам
В. скалазу́ба скалазу́баў
Т. скалазу́бам скалазу́бамі
М. скалазу́бе скалазу́бах

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

скалазу́б м., разг., см. зубаска́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скалазу́б, ‑а, м.

Разм. Тое, што і зубаскал. Аўтух з сваёй кампаніяй скалазубаў прытарнаваўся да плота — вакол яго, як заўсёды, грымеў безупынны.. рогат. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скалазу́б ‘насмешнік, рагатун’ (Бяльк.; карэліц., Жыв. НС; ашм., Стан.), скалазу́бы ‘чалавек, які часта шчэрыць зубы’ (Ян.). Складанае слова, параўн. рус. зубоскал ‘тс’ з адваротным парадкам элементаў. Гл. скаліць (зубы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скалазу́біць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. скалазу́блю скалазу́бім
2-я ас. скалазу́біш скалазу́біце
3-я ас. скалазу́біць скалазу́бяць
Прошлы час
м. скалазу́біў скалазу́білі
ж. скалазу́біла
н. скалазу́біла
Загадны лад
2-я ас. скалазу́б скалазу́бце
Дзеепрыслоўе
цяп. час скалазу́бячы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)