скакуне́ц

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. скакуне́ц скакунцы́
Р. скакунца́ скакунцо́ў
Д. скакунцу́ скакунца́м
В. скакунца́ скакунцо́ў
Т. скакунцо́м скакунца́мі
М. скакунцы́ скакунца́х

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

скакуне́ц, ‑нца, м.

Абл. Конік. У садзе цэлую ноч .. стракаталі скакунцы. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скаку́н ‘конік’ (Сл. ПЗБ, ТС; гродз., стол., Жыв. св.), ‘жук, які пералятае нібы скачкамі’ (ТСБМ), ‘блыха’ (Сл. ПЗБ, Жыв. сл., Шатал.), скак ‘конік’ (Мат. Гом.), скакуне́ц ‘тс’ (ТСБМ), скачы́ха ‘блыха’ (Нар. словатв.). Да скака́ць; параўн. рус. скакуне́ц ‘блыха’, укр. скаку́н ‘конік’, скакуле́ць ‘блыха’, балг. скаку́лец ‘конік’, макед. скакалец, скакунец ‘тс’; гл. Фасмер, 3, 630.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лу́шчык1 ’лён-скакунец, самасейны лён, семя якога высыпалі ў купальскую ноч на магілу, каб выклікаць дождж’ (Уладз.; драг., КЭС). Да лу́шчыць (гл.). Матывацыя: лён адразу ж вылушчваўся, як толькі трохі паспяваў. Аналагічна ўтвораны лушчык ’лузан’ (ТС, віл., Сл. ПЗБ), а таксама лу́шчыкі ’расколатыя пруты, з якіх плялі кашы’ (паст., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)