сказа́ць, скажу́, ска́жаш, ска́жа; скажы́; ска́заны; зак.

1. гл. гаварыць.

2. з інф. Распарадзіцца, загадаць.

Мне сказалі падрыхтаваць ілюстрацыйны матэрыял да тэмы.

Мама сказала сыну хутчэй бегчы дадому.

3. (звычайна з адмоўем). Зрабіць вывад, падумаць.

Па тваім адзенні не скажаш, што бедна жывеш.

4. у форме 1 ас. мн. буд. ска́жам ужыв. таксама як пабочн. сл. Напрыклад (разм.).

Скажам, заўтра я не змагу пайсці ў бібліятэку.

5. заг. скажы́(це). Вокліч, які служыць для выражэння здзіўлення, абурэння і пад. з прычыны чаго-н.

Скажыце, які ты спрытны!

6. у форме 2 і 3 ас. буд. ска́жаш (ска́жаце), ска́жа (ска́жуць). Вокліч з асобай інтанацыяй, ужыв. для выражэння нязгоды, недавер’я.

Схадзі ў лес па ягады! — Скажаш жа! — Куды ёй у лес!

Скажы(це), калі ласка — ветлівы зварот пры запытанні аб чым-н.

Скажыце, калі ласка, куды вядзе гэта дарога?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сказа́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. скажу́ ска́жам
2-я ас. ска́жаш ска́жаце
3-я ас. ска́жа ска́жуць
Прошлы час
м. сказа́ў сказа́лі
ж. сказа́ла
н. сказа́ла
Загадны лад
2-я ас. скажы́ скажы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час сказа́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

скурамі́тавы, ‑ая, ‑ае.

Зроблены са скураміту. Фанеру эканомілі гэтак жа старанна, як Шлёма Майсеевіч, скажам, эканоміў скурамітавую падэшву. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хуткастрэ́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае вялікую хуткастрэльнасць. [Аляшкевіч:] Скажам, возьмуць хлопцы ў немцаў хуткастрэльны кулямёт. Ні да чаго ён нам: патронаў шмат з’ядае. Карамазаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

та́мака, прысл.

Разм. Там. Што б мы ўсе сказалі, каб дзе-небудзь убачылі, як, скажам, сабака паказаў лапай, што вось тамака бяжыць заяц? Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Маўля́ў ’нібыта’ (ТСБМ, Гарэц., Некр., Растарг.; паўд.-усх., мін., КЭС), маўля́ў, моўскажам’, ’як быццам’ (ТС). Укр. мовля́в ’маўляў’, ’так сказаць’. Бел.-укр. інавацыя (Дзендзялеўскі, Бел.-укр. ізалексы, 24). Форма прошлага часу ад дзеяслова шматразовага дзеяння ⁺маўляць, ’расказваць, гаварыць шмат разоў’ (Нас.). Да мова (гл.)

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

няхі́тра,

1. Прысл. да няхітры.

2. безас. у знач. вык. Проста, нескладана. [Леанід Ахрэмавіч:] — Выстраіць жа будынкі, якія б яны ні былі, уздоўж, скажам, нашага бальшака няхітра. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арха́нгел, ‑а, м.

У хрысціянскай рэлігіі — анёл вышэйшага рангу. Можна, скажам, давесці, што Пятрусь Маргун падобен з твару да архангела Міхаіла, што я — не я і хата не мая. Колас.

[Ад грэч. archē — пачатак, улада і aggelos — анёл.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экзо́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Дзівосныя, незвычайныя асаблівасці (прыроды, звычаяў, мастацтва і пад.) народаў аддаленых краін. Не шукайце экзотык за морамі, Узбярэжжаў з крыштальнымі зорамі. Прыязджайце да нас, на Полаччыну, Пахадзіце яе прасторамі. Бураўкін. Перу для японскага гледача — такая ж экзотыка, як для нас, скажам, Гавайскія астравы. «Маладосць».

[Ад грэч. exōtikos — чужаземны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

імпрэ́сія, ‑і, ж.

1. Суб’ектыўнае адчуванне, перажыванне; мімалётнае ўражанне, настрой.

2. Кароткі літаратурны твор эмацыянальна-суб’ектыўнага характару. Імпрэсія ў прозе. □ У аўтабіяграфічнай імпрэсіі «З далёкіх пералётаў» Танк любоўна намаляваў вобраз маці-казачніцы з часоў бежанства. У. Калеснік. Стыль лірычнага, гумарыстычнага апавядання або імпрэсіі моцна адрозніваецца, скажам, ад стылю аповесці, рамана. Навуменка.

[Лац. impressio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)