се́янец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

Расліна, што вырасла з насення (у адрозненне ад саджанца).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

се́янец

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. се́янец се́янцы
Р. се́янца се́янцаў
Д. се́янцу се́янцам
В. се́янец се́янцы
Т. се́янцам се́янцамі
М. се́янцы се́янцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

се́янец, -нца м., с.-х. се́янец

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

се́янец с.-х. се́янец, -нца м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

се́янец, ‑нца, м.

Расліна, якая вырасла з насення (у адрозненне ад саджанца). У лясгасе.. вырашчана звыш 40 000 штук сеянцаў белай і.. чорнай шаўкавіцы. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

се́янка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Разм.

1. Дробна прасеяная мука. Аржаная сеянка.

2. Тое, што і сеянец. К канцу мая расада Аксінні абагнала сеянку Палікарпаўны. Кулакоўскі.

3. Насенне, клубні, прызначаныя для пасеву. [Маці:] — А потым перабрала бульбу. Сеянку ў пограб, а тую, што есці, — у падполле. Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)