серы́йны, -ая, -ае.

Які выпускаецца серыямі па пэўным узоры.

С. выпуск швейных машын.

|| наз. серы́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

серы́йны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. серы́йны серы́йная серы́йнае серы́йныя
Р. серы́йнага серы́йнай
серы́йнае
серы́йнага серы́йных
Д. серы́йнаму серы́йнай серы́йнаму серы́йным
В. серы́йны (неадуш.)
серы́йнага (адуш.)
серы́йную серы́йнае серы́йныя (неадуш.)
серы́йных (адуш.)
Т. серы́йным серы́йнай
серы́йнаю
серы́йным серы́йнымі
М. серы́йным серы́йнай серы́йным серы́йных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

серы́йны сери́йный;

~ныя машы́ны — сери́йные маши́ны;

~ная вытво́рчасць — сери́йное произво́дство

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

серы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вырабу чаго‑н. серыямі па пэўнаму стандарту. Серыйны выпуск навейшых тэлевізараў. // Які вырабляецца серыямі па пэўнаму ўзору. Серыйныя машыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пато́чна-серы́йны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пато́чна-серы́йны пато́чна-серы́йная пато́чна-серы́йнае пато́чна-серы́йныя
Р. пато́чна-серы́йнага пато́чна-серы́йнай
пато́чна-серы́йнае
пато́чна-серы́йнага пато́чна-серы́йных
Д. пато́чна-серы́йнаму пато́чна-серы́йнай пато́чна-серы́йнаму пато́чна-серы́йным
В. пато́чна-серы́йны (неадуш.)
пато́чна-серы́йнага (адуш.)
пато́чна-серы́йную пато́чна-серы́йнае пато́чна-серы́йныя (неадуш.)
пато́чна-серы́йных (адуш.)
Т. пато́чна-серы́йным пато́чна-серы́йнай
пато́чна-серы́йнаю
пато́чна-серы́йным пато́чна-серы́йнымі
М. пато́чна-серы́йным пато́чна-серы́йнай пато́чна-серы́йным пато́чна-серы́йных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сери́йный серы́йны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

арганізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак., каго-што.

1. Заснаваць што‑н. такое, што мае грамадскі характар. Арганізаваць краязнаўчы гурток.

2. Падрыхтаваць, упарадкаваць; наладзіць. Арганізаваць сацыялістычнае спаборніцтва. Арганізаваць работу інструктарскіх груп. Арганізаваць сустрэчу. Арганізаваць будаўніцтва дарог. Арганізаваць серыйны выпуск машын. // перан. Разм. Дастаць, здабыць або падрыхтаваць што‑н. для каго‑н. — Ды вось ніяк не збяруся, каб запрасіць вас, — вінавата сказаў Андрэй. — Добра, што напомнілі. Арганізуем такую справу. Шахавец.

3. Аб’яднаць, згуртаваць для якой‑н. мэты; ахапіць якой‑н. арганізацыяй. Арганізаваць сялянства ў калгасы. □ [Кастусь] нават кулямёт меў і арганізаваў атрад. Чорны.

4. Унесці ў што‑н. пэўны парадак, планамернасць; упарадкаваць. Арганізаваць свой рабочы час. Арганізаваць падрыхтоўку вучняў да экзаменаў. Арганізаваць увагу дзяцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)