серадо́льны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. серадо́льны серадо́льная серадо́льнае серадо́льныя
Р. серадо́льнага серадо́льнай
серадо́льнае
серадо́льнага серадо́льных
Д. серадо́льнаму серадо́льнай серадо́льнаму серадо́льным
В. серадо́льны (неадуш.)
серадо́льнага (адуш.)
серадо́льную серадо́льнае серадо́льныя (неадуш.)
серадо́льных (адуш.)
Т. серадо́льным серадо́льнай
серадо́льнаю
серадо́льным серадо́льнымі
М. серадо́льным серадо́льнай серадо́льным серадо́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Серадо́льшы ‘сярэдні па ўзросце сярод братоў і сясцёр’ (ТСБМ, Чач., Байк. і Некр., Сцяшк., Ян., Скарбы, Янк. 1; гродз., лях., гарад., калінк., Сл. ПЗБ, Тур., ЛА, 3), ‘старэйшы з сярэдніх па гадах дзяцей’ (Нас.), сераду́льшы ‘сярэдні па ўзросце сярод дзяцей’ (Шат.), серэдо́льшы (sieredólszy) ‘сярэдні (палец)’ (Пятк. 2). Параўн. укр. середу́льший ‘тс’. Дэрыват з суф. ‑ш‑ ад прым. серадольны, серадольні ‘сярэдні (сын або дачка)’ (Нас., Сцяшк., Нар. Гом.), які ад сярэдні або ад асновы серад‑ праз прамежкавую ступень назоўніка з суф. ‑olʼa, ‑ulʼa, параўн. сераду́ля ‘мянушка каровы, якая нарадзілася ў сераду’ (лаг., Сл. ПЗБ); аб суф. гл. Слаўскі, SP, 1, 109–110. Суф. ‑ш‑, паводле Карскага (2–3, 43), па паходжанні з’яўляецца суфіксам параўнальнай ступені прыметніка, што адзначала Насовічам. Сам Карскі (2–3, 89) са знакам пытання ўзнаўляе першасную форму сераддольшы (< *середьдольший), што можа быць звязана з до́ля (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)