серадня́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. серадня́к сераднякі́
Р. серадняка́ серадняко́ў
Д. серадняку́ серадняка́м
В. серадняка́ серадняко́ў
Т. серадняко́м серадняка́мі
М. серадняку́ серадняка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

серадня́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. гіст. Селянін-аднаасобнік, які меў зямельны ўчастак, апрацоўваў яго ўласнымі сіламі без наёмнай працы і па сваім маёмасным становішчы знаходзіўся паміж бедняком і кулаком.

2. Чалавек сярэдніх здольнасцей, які нічым асаблівым не вылучаецца.

|| ж. серадня́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак (да 1 знач.).

|| прым. серадня́цкі, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

серадня́к, -ка́ м. середня́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

серадня́к, ‑а, м.

1. Селянін-аднаасобнік, які мае невялікі зямельны ўчастак і апрацоўвае яго сваімі асабістымі сіламі, па свайму маёмаснаму становішчу знаходзіцца паміж бедняком і кулаком. Атрымаўшы зямлю, дапамогу, .. [Ларывон і Паліна] выбіліся з беднякоў у сераднякі. Шамякін.

2. Чалавек сярэдніх здольнасцей, які нічым асабліва не вызначаецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

середня́к серадня́к, -ка́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

серадня́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Жан. да серадняк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)