серабры́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ры́цца; незак.
1. Зіхацець сярэбраным бляскам.
Серабрыцца бяроза на сонцы.
2. Сівець, зіхацець сівізной.
Скроні серабрацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
серабры́цца
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
- |
- |
| 2-я ас. |
- |
- |
| 3-я ас. |
серабры́цца |
серабра́цца |
| Прошлы час |
| м. |
серабры́ўся |
серабры́ліся |
| ж. |
серабры́лася |
| н. |
серабры́лася |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
серабры́цца несов.
1. (сверкать серебряным блеском) серебри́ться;
рэ́чка с. ўдалечыні́ — ре́чка серебри́тся вдалеке́;
2. страд. серебри́ться; см. серабры́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
серабры́цца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; незак.
1. Рабіцца серабрыстым, набываць серабрысты колер, бляск. Дзьмуў лёгкі ветрык, рабацела рака, а калі выглядала сонца з-за хмар, вада серабрылася. Гурскі. // Выдзяляцца сваім серабрыстым колерам, бляскам, віднецца (пра што‑н. серабрыстае). На аддаленых вяршынях серабрацца воблакі. Бядуля. Усё дно ракі серабрыцца на сонцы, зіхаціць, усланае маляўкай... Краўчанка. // Сівець; зіхацець сівізной. На скронях ужо серабрыліся валасінкі і паглыбіліся зморшчкі ля вачэй, якія, як і раней, захавалі свой сталёвы колер і сваю напорыстасць. Пестрак.
2. Зал. да серабрыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сребри́ться возвр., страд., уст. серабры́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
серебри́тся
1. (сверкать серебряным блеском) серабры́цца;
ре́чка серебри́тся вдалеке́ рэ́чка сярэ́брыцца ўдалечыні́;
2. страд. серабры́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
брыльянці́сты, ‑ая, ‑ае.
Падобны колерам на брыльянт. Серабрыцца снег, мігацяць незлічоныя мільёны брыльянцістых іголак. Лынькоў. Здавалася, вось-вось.. [вербы] заварушацца, і тады дождж брыльянцістых рос сыплецца на водную гладзь. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
засерабры́цца, ‑роцца; зак.
1. Пачаць серабрыцца; зрабіцца серабрыстым. Неба на міг асвяціла такая бліскавіца, што маладая бярозка засерабрылася пад акном. Броўка.
2. Паказацца, вылучыцца сваім серабрыстым колерам. Між дрэў засерабрыўся купал планетарыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
блішчаць, блішчэць, бліскаць, бліскацець, пабліскваць, ззяць, зіхацець, зіхацецца, зіхцець, палыскацца, ільсніцца, ільсніць, ірдзецца, ірдзець, зырчэць, яркнуць, яскравіцца, яскравець; прамяніцца, люстраніць, люстравацца, свяціцца, гарэць, граць, іскрыцца, пераліваць, пералівацца, шкліцца, залаціцца, серабрыцца, срабрыцца (перан.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)