сепара́тны, -ая, -ае.

Асобны, адасоблены ад іншых.

С. дагавор.

С. мір (заключаны без ведама і згоды сваіх ваенных саюзнікаў).

|| наз. сепара́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сепара́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сепара́тны сепара́тная сепара́тнае сепара́тныя
Р. сепара́тнага сепара́тнай
сепара́тнае
сепара́тнага сепара́тных
Д. сепара́тнаму сепара́тнай сепара́тнаму сепара́тным
В. сепара́тны (неадуш.)
сепара́тнага (адуш.)
сепара́тную сепара́тнае сепара́тныя (неадуш.)
сепара́тных (адуш.)
Т. сепара́тным сепара́тнай
сепара́тнаю
сепара́тным сепара́тнымі
М. сепара́тным сепара́тнай сепара́тным сепара́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сепара́тны сепара́тный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сепара́тны, ‑ая, ‑ае.

Асобны, які вядзецца без ведама і згоды саюзнікаў. Сепаратны дагавор. Сепаратны мір. // Адасоблены ад іншых. [Яраш:] — Хвіліначку, сябры. Сумнавата робіцца за нашым сталом. Сепаратныя размовы, шаптанне... Давайце паспрабуем пагаварыць калектыўна. Шамякін.

[Лац. separatus — аддзелены.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сепара́тный сепара́тны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)