заклапо́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад заклапаціць.
2. у знач. прым. Ахоплены клопатам, турботай. Пятро, пануры, заклапочаны, моўчкі апусціўся на дол. Колас. Каля сцяны, недалёка ад касы, стаялі заклапочаныя Сеня і Толя. Пальчэўскі. // Які выражае клопат, турботу. У суседнім купэ плакала дзіця і чуліся заклапочаныя галасы дзвюх жанчын. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
звар’яце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Захварэць на псіхічнае расстройства, страціць розум. Значна пазней Павел даведаўся, што Сеня звар’яцеў у вронкаўскай адзіночцы. Брыль. Калі суседка даведалася, што гэта быў яе сын, яна звар’яцела, доўга блукала па горадзе, а потым бясследна знікла. Гурскі.
2. Разм. Страціць развагу, раз’юшыцца, ашалець. Гаспадар спужаўся, пачуўшы пра немцаў, а гаспадыня зусім звар’яцела: крычыць немым голасам на ўсю вуліцу і гатова горла мне перагрызці за карову. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
со́рам, ‑у, м.
1. Пачуццё моцнай збянтэжанасці, хвалявання ад усведамлення непрыгожасці свайго ўчынку. Сеня пачырванеў ад няёмкасці і сораму і стаў у чаргу за старэнькай бабуляй. Пальчэўскі. Сумненні апошніх дзён нахлынулі на Максіма Сцяпанавіча, і да сораму прымяшалася крыўда на сябе. Карпаў. // Пачуццё збянтэжанасці, няёмкасці.
2. Разм. Ганьба. Як у бубен, пра сорам мой біла сяло. Куляшоў. — Ведаеце, — гаварыла Антаніна Мікалаеўна, — я не хацела рабіць сораму перад усімі. Скрыпка.
3. у знач. вык., часцей з інф. Сорамна. Сяк-так дзядзька плечы й грудзі Папалам памые з горам, Але далей кажа, — будзе, — Раздзявацца, бачыш, сорам. Крапіва. Сорам не ведаць сваёй мясцовасці. Якімовіч.
4. Сарамяжлівасць. Аленка зачырванелася ад сораму і вочы ўніз апусціла. Колас.
5. Разм. Знешнія палавыя органы. Сорам [Міхась] схаваў поламі перад чужым чалавекам. Баранавых.
•••
Згарэць ад сораму гл. згарэць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)