сенса́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Моцнае ўражанне ад якой-н. падзеі.

Кніга выклікала сенсацыю.

2. Падзея, паведамленне, якія выклікаюць такое ўражанне.

Газетная с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сенса́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. сенса́цыя сенса́цыі
Р. сенса́цыі сенса́цый
Д. сенса́цыі сенса́цыям
В. сенса́цыю сенса́цыі
Т. сенса́цыяй
сенса́цыяю
сенса́цыямі
М. сенса́цыі сенса́цыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сенса́цыя ж., в разн. знач. сенса́ция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сенса́цыя, ‑і, ж.

1. Моцнае ўражанне ад якой‑н. падзеі, якога‑н. паведамлення. Артыкул выклікаў сенсацыю. □ Астэроід зрабіў сапраўдную сенсацыю ва ўсім свеце. Буржуазная прэса дайшла да таго, што пачала сцвярджаць, быццам услед за ім павінны з’явіцца метэоры значна большых памераў. Гамолка.

2. Падзея, паведамленне, якія выклікаюць такое ўражанне. Газетныя сенсацыі. □ [Шахрай:] — Браты-газетчыкі празвалі мяне каралём інфармацыю. А гэты кароль празяваў самую вялікую сенсацыю. Васілёнак. Амерыканскі друк падкі на сенсацыю, і ў пагоні за навінамі газеты часта прыўзнімаюць заслону над тым, што да пары да часу амерыканскія і некаторыя іншыя дыпламаты стараюцца замоўчваць. Новікаў.

[Фр. sensation ад лац. sensus — пачуццё, адчуванне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мі́ні-сенса́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. мі́ні-сенса́цыя мі́ні-сенса́цыі
Р. мі́ні-сенса́цыі мі́ні-сенса́цый
Д. мі́ні-сенса́цыі мі́ні-сенса́цыям
В. мі́ні-сенса́цыю мі́ні-сенса́цыі
Т. мі́ні-сенса́цыяй
мі́ні-сенса́цыяю
мі́ні-сенса́цыямі
М. мі́ні-сенса́цыі мі́ні-сенса́цыях

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сенса́ция сенса́цыя, -цыі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чарадзе́й, ‑я, м.

1. Чараўнік, вядзьмар. Радзіся ты прарок ці чарадзей, А добры сад не вырасціш за дзень. Бічэль-Загнетава.

2. перан. Той, хто зачароўвае, захапляе, чаруе чым‑н. — Ты, чарадзей, Ваня! — узнёсла вымавіла.. [Калашнікава], гледзячы на тонкую работу мастака. Новікаў. Ён [канькабежац] чарадзей. Сваім каньком — Вось гэта, бач, сенсацыя! — Зімою высякае гром... Вясновы гром авацыі. «Вожык».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)