сенсацы́йны, -ая, -ае.

Які выклікае сенсацыю.

Сенсацыйныя падзеі.

Сенсацыйная навіна.

|| наз. сенсацы́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сенсацы́йны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сенсацы́йны сенсацы́йная сенсацы́йнае сенсацы́йныя
Р. сенсацы́йнага сенсацы́йнай
сенсацы́йнае
сенсацы́йнага сенсацы́йных
Д. сенсацы́йнаму сенсацы́йнай сенсацы́йнаму сенсацы́йным
В. сенсацы́йны (неадуш.)
сенсацы́йнага (адуш.)
сенсацы́йную сенсацы́йнае сенсацы́йныя (неадуш.)
сенсацы́йных (адуш.)
Т. сенсацы́йным сенсацы́йнай
сенсацы́йнаю
сенсацы́йным сенсацы́йнымі
М. сенсацы́йным сенсацы́йнай сенсацы́йным сенсацы́йных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сенсацы́йны сенсацио́нный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сенсацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сенсацыі, выклікае сенсацыю. Сенсацыйныя навіны. □ За дзень чутка расплылася на ўсю гімназію, і забойства Юркевіча зрабілася сапраўды сенсацыйным здарэннем. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сенсацио́нный сенсацы́йны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

незвычайны, надзвычайны, нязвыклы, нязвычны, непрывычны, небывалы, нечуваны, нябачаны, неверагодны, неймаверны, невераемны, немагчымы, невыказны, невымоўны, выключны, дзіўны, ненармальны, ненатуральны, нечалавечы, фенаменальны, унікальны, сенсацыйны, экстравагантны; несусветны, не абы-які (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)