се́нечкі

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. се́нечкі
Р. се́нечак
Д. се́нечкам
В. се́нечкі
Т. се́нечкамі
М. се́нечках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

се́нечкі, ‑чак; адз. няма.

1. Разм. Памянш.-ласк. да сені. Калі ў сенечках пачуліся цвёрдыя крокі і ў пакойчык зайшоў змакрэлы старшы лейтэнант, я ведаў, што рабіць. Навуменка.

2. Абл. Кладоўка пры хаце; клець. А некаторыя [настаўнікі] цішком наведваліся ў каморы і сенечкі, дзе мелі свае рэзідэнцыі абранніцы іх сэрца. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

се́нцы уменьш. се́нечкі, -чак ед. нет, се́нцы, -цаў ед. нет.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кладова́я сущ. кладо́ўка, -кі ж.; (чулан) камо́ра, -ры ж.; обл. се́нечкі, -чак ед. нет.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэзідэ́нцыя, ‑і, ж.

Месца, дзе пастаянна знаходзяцца ўрад або асобы, якія займаюць высокія адміністрацыйныя пасады. Доўгі час, на працягу некалькіх стагоддзяў, Пражскі град быў рэзідэнцыяй чэшскіх каралёў. Мележ. У самым цэнтры горада размешчана рэзідэнцыя прэзідэнта — Белы дом. Новікаў. // Разм. Наогул месцазнаходжанне каго‑н. Па ўсім абсталяванні пакоя, якое кінулася Рыгору ў вочы, відаць было, што гэта рэзідэнцыя... гаспадыні. Гартны. А некаторыя [настаўнікі] цішком наведваліся ў каморы і сенечкі, дзе мелі свае рэзідэнцыі абранніцы іх сэрца. Колас.

[Ад лац. residentio — месцазнаходжанне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)