се́льскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
се́льскі |
се́льская |
се́льскае |
се́льскія |
| Р. |
се́льскага |
се́льскай се́льскае |
се́льскага |
се́льскіх |
| Д. |
се́льскаму |
се́льскай |
се́льскаму |
се́льскім |
| В. |
се́льскі (неадуш.) се́льскага (адуш.) |
се́льскую |
се́льскае |
се́льскія (неадуш.) се́льскіх (адуш.) |
| Т. |
се́льскім |
се́льскай се́льскаю |
се́льскім |
се́льскімі |
| М. |
се́льскім |
се́льскай |
се́льскім |
се́льскіх |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
мясні́к, ‑а, м.
Той, хто гандлюе мясам або працуе на бойні. Так, напрыклад, у Гарбовіцкай воласці (Магілёўская эканомія) былі сельскія мяснікі, якія займаліся свабодным продажам мяса ў гандлёвыя дні ў Чэрыкаве. «Весці». Аднак жа на пратэст не паглядзелі: Бязлітасны ляснік панёс Яе Пярэстага на воз. Крапіва. // перан. Пра жорсткага чалавека. — Мяснік, а не суддзя!.. — раздалося дзесьці з кутка залы. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
се́льскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сяла. Сельская школа. Сельская электрастанцыя. Сельская гаспадарка. // Які жыве і працуе ў сяле, вёсцы. Сельская інтэлігенцыя. Сельскі карэспандэнт. // Уласцівы сялу, вёсцы, жыхарам сяла, вёскі. Сельскія звычаі. Сельскі ўклад жыцця. □ І твар Лявона быў звычайны — твар сельскага жыхара: абветраны, цёмна-карычневы, нібы выразаны з альховага карча. Шашкоў. // Які мае адносіны да кіравання і самакіравання сяла. Сельская абшчына. Сельскі сход. □ Гаспадар хаты, сельскі стараста, пісаў у хаце на кавалачку сіняй паперы загад. Чорны. З учарашняга дня дзядзька Якуб — старшыня. □ Санька — сакратар новай улады: сельскага Савета. Якімовіч.
2. Які знаходзіцца за горадам, не гарадскі. Сельская мясцовасць. // Уласцівы такой мясцовасці. Сельская прырода. Сельская цішыня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)