селадо́н

‘валацуга’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. селадо́н селадо́ны
Р. селадо́на селадо́наў
Д. селадо́ну селадо́нам
В. селадо́на селадо́наў
Т. селадо́нам селадо́намі
М. селадо́не селадо́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

селадо́н м., уст., ирон. селадо́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

селадо́н уст. селадо́н, -на м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

селадо́н, ‑а, м.

Уст., цяпер іран. Аматар заляцацца да жанчын, валацуга. Румяныя вусны [графа Хаданскага] завучана ўсміхаюцца, — нават ямачка амура на адной шчацэ. Відаць, быў у свой час селадон, ведаў сабе цану. Караткевіч.

[Ад імя Селадон — героя рамана французскага пісьменніка 16–17 стст. д’Юрфэ.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Салядыно́вы ’бледна-зялены (колер)’ (Сл. рэг. лекс.). Рус. селадо́новый ’колеру марской хвалі’. Мяркуючы па месцы націску, з польск. seladynowy ’бледна-зялёны’. Слова ўзыходзіць да франц. céladonселадон’ і, далей, да імя героя пастухоўскага рамана «Астрэя» Анарэ д’Юрфэ (1568–1625 гг.). Гл., напрыклад, Мацэнаўэр, LF, 19, 248; Голуб-Копечны, 329; Фасмер, 3, 594; Брукнер, 484.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)