сучляне́нне, -я, н.

1. гл. сучляніць.

2. Від, спосаб змацавання асобных частак дэталей, секцый чаго-н., касцей, храсткоў і інш., а таксама месца такога змацавання.

Шарнірнае с.

С. запясця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

се́кцыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. се́кцыя се́кцыі
Р. се́кцыі се́кцый
Д. се́кцыі се́кцыям
В. се́кцыю се́кцыі
Т. се́кцыяй
се́кцыяю
се́кцыямі
М. се́кцыі се́кцыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

блок-се́кцыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. блок-се́кцыя блок-се́кцыі
Р. блок-се́кцыі блок-се́кцый
Д. блок-се́кцыі блок-се́кцыям
В. блок-се́кцыю блок-се́кцыі
Т. блок-се́кцыяй
блок-се́кцыяю
блок-се́кцыямі
М. блок-се́кцыі блок-се́кцыях

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рытм-се́кцыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. рытм-се́кцыя рытм-се́кцыі
Р. рытм-се́кцыі рытм-се́кцый
Д. рытм-се́кцыі рытм-се́кцыям
В. рытм-се́кцыю рытм-се́кцыі
Т. рытм-се́кцыяй
рытм-се́кцыяю
рытм-се́кцыямі
М. рытм-се́кцыі рытм-се́кцыях

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

цю́бінг, ‑а, м.

Металічная ці жалезабетонная пліта ў выглядзе сегмента, якая з’яўляецца часткай воданепранікальнага цыліндрычнага мацавання шахт і тунеляў. З асобых чыгунных секцый-цюбінгаў мантажнікі пад зямлёй збіралі вялізныя металічныя кольцы. Чаркасаў. Ранішняя змена спускала ў ствол тахты цюбінгі. «ЛіМ».

[Англ. tubing.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

секцы́йны 1, ‑ая, ‑ае.

1. Які праводзіцца па секцыях ​1 (у 1 знач.), адбываецца ў секцыях. Секцыйная работа. Секцыйныя заняткі.

2. Які складаецца з секцый ​1 (у 2 знач.). Секцыйныя кухонныя сталы. // Які ажыццяўляецца па секцыях. Секцыйная штампоўка дэталей.

секцы́йны 2, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які выкарыстоўваецца пры анатаміраванні трупаў. Секцыйны інструментарый.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сучляне́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. сучляняць — сучленіць.

2. Від, спосаб змацавання асобных частак, дэталей, секцый чаго‑н., а таксама месца такога змацавання. Шарнірнае сучляненне.

3. Спец. Від рухомага і паўрухомага злучэння касцей і храсткоў, а таксама месца такога злучэння. Сучляненні запясця.

4. Месца злучэння асобных частак травяністай расліны (частак сцябла, сцябла і лістоў і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смык м.

1. (действие) змы́чка, -кі ж., злучэ́нне, -ння ср.;

смык проводо́в змы́чка (злучэ́нне) правадо́ў;

2. (место, где смыкается что-л.) змы́чка, -кі ж.;

на смыке се́кций на змы́чцы се́кцый.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

біч, ‑а, м.

1. Ударная частка цэпа. Бічы ў цапах былі важкія і зручныя. Чорны. Па распушчаных снапах праходзімся толькі па разу: салома аж курыць пад бічамі, нібы яе задзірае, скубе, трасе і не можа ўзняць нейкі віхор... Місько. // Наогул — пра ўдарныя часткі некаторых механізмаў. Алёша адрэгуляваў зазоры паміж планкамі секцый падбарабання і бічамі барабана. Шамякін.

2. Бізун, сплецены з драбных раменьчыкаў. Не дагодзіш [князю] — бяда: зараз пацягнуць гайдукі на стайню і так адсмаляць раменнымі бічамі, што цэлы тыдзень будзе ані сесці, ані легчы. Гарэцкі. // перан.; чаго. Выкрывальнае ўздзеянне чаго‑н. Біч сатыры.

3. перан.; каго-чаго. Бедства, няшчасце. Беспрацоўе — біч рабочага класа капіталістычных краін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)