сегрэга́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. сегрэга́цыя
Р. сегрэга́цыі
Д. сегрэга́цыі
В. сегрэга́цыю
Т. сегрэга́цыяй
сегрэга́цыяю
М. сегрэга́цыі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сегрэга́цыя, -і, ж. (кніжн.).

1. Адзін з відаў расавай дыскрымінацыі — абмежаванне ў правах на падставе колеру скуры або нацыянальнай прыналежнасці.

2. Неаднароднасць хімічнага саставу металічных сплаваў, што ўзнікла пры іх крышталізацыі (спец.).

|| прым. сегрэгацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сегрэга́цыя ж., хим., полит. сегрега́ция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сегрэга́цыя, ‑і, ж.

Спец.

1. Адна з крайніх форм расавай дыскрымінацыі ў буржуазных дзяржавах, звязаная з абмежаваннем у правах па матывах расавай ці нацыянальнай прыналежнасць, палітыка прымусовага адасаблення нетраў і іншага «каляровага насельніцтва» ад «белых». Расавая сегрэгацыя.

2. Неаднароднасць хімічнага саставу некаторых металічных сплаваў. Сегрэгацыя дамешку сплаву.

[Ад лац. segregatio — аддзяленне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сегрега́ция в разн. знач. сегрэга́цыя, -цыі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)