свідрава́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. свідрава́нне
Р. свідрава́ння
Д. свідрава́нню
В. свідрава́нне
Т. свідрава́ннем
М. свідрава́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

свідрава́нне ср. сверле́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

свідрава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. свідраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свідрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак.

1. што. Рабіць свердлам адтуліны ў чым-н.

2. што. Прабіваць, праточваць адтуліны, ход у чым-н. (пра расліны, жывёл і пад.).

Дзяцел свідруе дрэва.

Карэнне свідруе асфальт.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан., каго-што. Мучыць, хваляваць, прыносіць боль (пра думкі, пачуцці).

Непакой за сына свідруе душу і сэрца.

4. перан. Пільна ўглядацца.

С. вачамі, позіркам каго-н.

|| зак. прасвідрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны (да 1 і 2 знач.).

|| наз. свідрава́нне, -я, н. (да 1 знач.).

|| прым. свідрава́льны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

С. станок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

буравле́ние свідрава́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сверле́ние свідрава́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

турбабурэ́нне, ‑я, н.

Свідраванне турбабурам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сверло́вка ж. свідрава́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ро́тарны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ротара. Ротарныя машыны. Ротарнае свідраванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ме́лкі, -ая, -ае.

1. Які мае невялікую глыбіню.

Мелкае возера.

Мелкае свідраванне.

2. 3 нізкімі краямі, з меншай глыбінёй у параўнанні з іншымі аднароднымі прадметамі.

Мелкая талерка.

|| наз. ме́лкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)