Лагоднік ’ліслівец’ (Нас., Бяльк.). Утварылася пры дапамозе суф. ‑нік (як і рус. угодник) пад уплывам народнай этымалогіі (блізкасць семантыкі). Гэта асабліва відаць у песні …святый Юрый за павознічка, святая Мікола за лагоднічка… (Бяс. 3), калі параўнаць з бытуючай на Беларусі назвай іконы св. Міколы Мікола‑ўгоднік.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Назор ’нагляд’ (Дуж-Душ.), параўн. у т. зв. духоўнай песні: Ай сынку мой, сынку, царь небесный! / Да с ким мяне, деву, покидаешь? / Да кому ты назор святый оставляешь? (магіл., Шн. 2, 615). Ад наверыць ’назіраць’ (Бел. каз. эпас, 53). Рус. назор ’нагляд, дазор’, укр. назорити ’убачыць, заўважыць’; у іншых славянскіх мовах адпаведныя словы ад *zbreti ’глядзець’ маюць іншыя значэнні (чэш. názor ’погляд, думка’, серб.-харв. назор ’думка, погляд’, ’увага’ і пад.), што, відаць, сведчыць аб незалежным характары іх развіцця. Гл. зорыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)