Свярдло́ўск

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Свярдло́ўск
Р. Свярдло́ўска
Д. Свярдло́ўску
В. Свярдло́ўск
Т. Свярдло́ўскам
М. Свярдло́ўску

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Свердло́вск уст., г. Свярдло́ўск, -ка м.; см. Екатеринбу́рг.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́ехаць, ‑еду, ‑едзеш, ‑едзе; ‑едзем, ‑едзеце, ‑едуць; зак.

1. Паехаць, адправіцца куды‑н., за межы чаго‑н. Выехаць у поле. □ Праз гадзіну абоз выехаў з карчомнай стадолы ў дарогу. Чорны. Фурман зняў клункі, куфэрак, развітаўся і выехаў з двара. Пальчэўскі. // Пакінуць сталае ці часовае месца жыхарства; перасяліцца. [Міхал:] — Тварыцкая тут жыве? — Не, — адказаў чалавек, — яна раней тут жыла, цяпер.. зусім выехала. Чорны. Вера з дзецьмі пабыла ў Карніцкіх дзён тры і выехала ў Свярдлоўск, дзе жыла яе родная сястра. Паслядовіч.

2. Едучы, паявіцца дзе‑н., прыехаць. Конь бег шпарка і мы неўзабаве выехалі на лясную паляну. Мурашка.

3. Разм. Плаўна вываліцца, выпасці. Пакет выехаў з рук. □ Заскрэбла аб камень дошка, што выехала з варотцаў. Пташнікаў.

4. перан. Разм. Выкарыстаць якія‑н. акалічнасці, прыёмы ў асабістых мэтах. — Дык вось і я ў гэтай байцы Таксама выеду на зайцы. Корбан.

•••

Выехаць на чужой шыі (спіне і г. д.) — нядобрасумленным спосабам выйсці з цяжкага становішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)