светлаву́сы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. светлаву́сы светлаву́сая светлаву́сае светлаву́сыя
Р. светлаву́сага светлаву́сай
светлаву́сае
светлаву́сага светлаву́сых
Д. светлаву́саму светлаву́сай светлаву́саму светлаву́сым
В. светлаву́сы (неадуш.)
светлаву́сага (адуш.)
светлаву́сую светлаву́сае светлаву́сыя (неадуш.)
светлаву́сых (адуш.)
Т. светлаву́сым светлаву́сай
светлаву́саю
светлаву́сым светлаву́сымі
М. светлаву́сым светлаву́сай светлаву́сым светлаву́сых

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

светлаву́сы, ‑ая, ‑ае.

Са светлымі вусамі. У аддзяленні Віцем заняўся пажылы светлавусы капітан. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заня́цца 1, займуся, зоймешся, зоймецца; заг. займіся; зак.

1. чым. Узяцца за якую‑н. справу, прыступіць да якога‑н. занятку. Заняцца спортам. □ Бумажкоў заняўся арганізацыяй вялікай сталоўкі і шпіталя. Чорны.

2. кім-чым і з кім-чым. Накіраваць сваю ўвагу на каго‑, што‑н., праявіць цікавасць да каго‑, чаго‑н. Заняцца хворым. □ Дзед Талаш, так удала вырваўшыся са свайго палону, заняўся Саўкам Мільгуном: што з ім рабіць? Колас. У аддзяленні Віцем заняўся пажылы светлавусы капітан. Якімовіч. Адукацыяй маладога Казіміра, якому было ў часе паўстання пятнаццаць год, заняўся нейкі дзядзька па матчынай лініі, засцянковы шляхціц, прызначаны судом за апекуна. Пестрак.

3. з кім-чым. Разм. Узяць на сябе кіраўніцтва кім‑, чым‑н., дапамагчы каму‑, чаму‑н. (у вучобе, занятках і пад.). Заняцца з адстаючымі вучнямі.

заня́цца 2, зоймецца; зак.

1. Загарэцца, успыхнуць. Было ўжо суха і горача. Ад гэтай хаты занялася другая, трэцяя — і пажар выкаціў амаль увесь гарадок. Лобан. Бацька прыбег на пажар, калі ўжо занялося і наша гумно. Хведаровіч.

2. Наступіць, пачацца (пра раніцу, зару і пад.). Заняўся ранак. Людзі ў поле Ідуць на працу грамадой. Прыходзька. Недзе далёка-далёка, там, дзе канчалася балота, заняўся золак, а я ўсё ляжаў і думаў. Бажко. / на што, безас. Каржакаваты хвойнік прытуліў .. людзей у сабе тады, калі неўзабаве павінна было заняцца на дзень. Чорны. // перан. Зарадзіцца, узнікнуць. У Марыны Паўлаўны занялася кволая невыразная надзея. Зарэцкі.

3. чым. Разм. Узяцца коркай, пакрыцца чым‑н. Антось тут сам пачаў тлумачыць: — Была паводка гэта, значыць, Вада па лузе разлілася, А потым лёдам занялася. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)