сва́танне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. сва́танне
Р. сва́тання
Д. сва́танню
В. сва́танне
Т. сва́таннем
М. сва́танні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сва́танне ср. сва́танье

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сва́танне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. сватаць і сватацца; сватаўство.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сва́тацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак., да каго і без дап.

Прасіць згоды на шлюб.

С. да дзяўчыны з суседняй вёскі.

|| зак. пасва́тацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. сва́танне, -я, н. і сватаўство́, -а́, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сва́таць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што.

1. каму. Прапаноўваць каго-н. у мужы ці ў жонкі.

Сваталі яму многа дзяўчат.

2. Прасіць згоды на шлюб з кім-н. (у жанчыны або ў яе радні).

С. дачку суседа.

3. перан. Настойліва прапаноўваць што-н. (заняць якую-н. пасаду, выступіць у каго-н. або выкарыстаць што-н., назначыць у якасці каго-н. і пад.; разм.).

С. у кіраўнікі.

|| зак. пасва́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны, сасва́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны, вы́сватаць, -аю, -аеш, -ае; -аны і усва́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны.

|| наз. сва́танне, -я, н. і сватаўство́, -а́, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сва́тание сва́танне, -ння ср., сватаўство́, -ва́ ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сватовство́ сва́танне, -ння ср., сватаўство́, -ва́ ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́сватаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Паспяхова закончыць сватанне. [Матушка:] — Такую высватаю вам жонку, што цэлае жыццё дзякаваць будзеце. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сватаўство́ ср.

1. см. сва́танне;

2. (родственные отношения) сватовство́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пярэ́звы ’ўзаемнае запрашэнне ў госці; запрашэнне ўсёй бяседнай кампаніі ў другі дом на пачастунак’ (ашм., Стан.; Хрэст. дыял.), ’заключны этап вяселля — прыезд бацькоў маладой у госці да яе мужа або наведванне нявесты з мужам яе бацькоў пасля вяселля’ (Шат., Ян., Жд., Сцяц., Янк. 2). Ад перазыва́ць, параўн. пярэ́звы ’перазыванне гасцей для пачастункаў’ (Некр.), што ад зваць ’клікаць, запрашаць’ (гл.). Множналікавая форма характэрна для называння абрадаў і іншых этапаў вяселля, гл. сваты́сватанне’, агле́дзіны, зару́чыны і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)