Са́ўка ’сіваваронка’ (Бяльк.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паруха́вець, -ею, -ееш, -ее; зак.

Стаць больш рухавым.

Сёння Саўка парухавеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адубяне́лы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і адубелы. Адубянелы ад марозу Выцягваў Саўка з тайніка Сабе й Лявону папяросу. Гаўрусёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парухаве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць рухавым, рухавейшым. Цяпер Саўка злез з печы, ажывіўся, парухавеў, — словам, другім стаў чалавекам. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камедыя́нцтва, ‑а, н.

Прытворства, крыўлянне. — Годз[е] задавацца, Саўка. Даволі камедыянцтва! Я знайду спосаб прымусіць цябе гаварыць тое, што трэба. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

развідне́цца, ‑еецца; безас. зак.

Тое, што і развіднець. Нарэшце ранічкаю, калі не зусім яшчэ развіднелася, Саўка асмеліўся зайсці ў Цімохаў двор. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Са́ўча ’сват’ (Мат. Гом.). Фармальна да імя Сава, Саўка з пеяратыўным суф. ‑ча. Семантыка няясная. Магчыма, звязана са святам Савація‑пчаляра, які прыходзіўся на 23 верасня па старому стылю — пад час восеньскіх вяселляў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

асме́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

Набрацца рашучасці, адважыцца што‑н. зрабіць, сказаць і пад. Нарэшце ранічкаю, калі не зусім яшчэ развіднелася, Саўка асмеліўся зайсці ў Цімохаў двор. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даўны́м-даўно́, прысл.

Разм. Вельмі даўно. Даўным-даўно, яшчэ пры панах, на беразе Зялёнага возера стаяў прыгожы маёнтак. Ваданосаў. Некалі, даўным-даўно, жыў у адной вёсцы працавіты селянін Саўка. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парабля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.

Разм. Праводзіць час, робячы што‑н.; займацца чым‑н. (ужываецца пераважна ў пытальных сказах). [Бруй:] — Здароў, Саўка! Што ты парабляеш там? Колас. [Надзя:] І што ж вы цяпер парабляеце? Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)