сацыя́л-дэмакра́т, -а, М -ра́це, мн. -ы, -аў, м.

Член сацыял-дэмакратычнай партыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сацыя́л-дэмакра́т

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сацыя́л-дэмакра́т сацыя́л-дэмакра́ты
Р. сацыя́л-дэмакра́та сацыя́л-дэмакра́таў
Д. сацыя́л-дэмакра́ту сацыя́л-дэмакра́там
В. сацыя́л-дэмакра́та сацыя́л-дэмакра́таў
Т. сацыя́л-дэмакра́там сацыя́л-дэмакра́тамі
М. сацыя́л-дэмакра́це сацыя́л-дэмакра́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сацыя́л-дэмакра́т м. социа́л-демокра́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сацыя́л-дэмакра́т, ‑а, М ‑раце, м.

Прыхільнік сацыял-дэмакратыі (у 1 знач.); член сацыял-дэмакратычнай партыі. — Калі я гаварыў — сацыял-дэмакраты, дык меў на ўвазе бальшавікоў, — прамовіў Галубовіч. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эсдэ́к, ‑а, м.

Уст. Сацыял-дэмакрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

социа́л-демокра́т сацыя́л-дэмакра́т, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эсдэ́к м., полит., ист. (сацыя́л-дэмакра́т) эсде́к (социа́л-демокра́т)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эсде́к (социа́л-демокра́т) полит., ист. эсдэ́к, -ка м. (сацыя́л-дэмакра́т);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даве́сці ​1, ‑вяду, ‑вядзеш, ‑вядзе; ‑вядзём, ‑ведзяце; пр. давёў, ‑вяла, ‑ло; заг. давядзі; зак., каго-што.

1. Прывесці, даставіць куды‑н., да якога‑н. месца. Пятро давёў хлапчука да дзвярэй, а сам застаўся на ганку паслухаць. Пальчэўскі.

2. Пракласці, правесці да якога‑н. месца. Давесці шашу да калгаса. □ Каб давесці пракладку канала да ракі, патрэбен быў экскаватар. Краўчанка. // Робячы што‑н., дасягнуць якой‑н. мяжы, мэты. Давесці справу да канца. □ [Антон] давёў сцены да вокан. Чорны. Петрык хоча давесці сваю гаспадарку да 50 галоў, але ён вельмі заклапочаны: трусы ў яго не выдатнай пароды і няма прыстасаваных клетак. Шынклер.

3. Прывесці ў які‑н. стан. Давесці да слёз. Давесці да непрытомнасці. □ Усе гэтыя перажыванні давялі мяне да ліхаманкавага стану. Шамякін.

4. Абавязаць да выканання (якога‑н. плана, задання і пад.). Давесці план па нарыхтоўцы грыбоў.

5. Падагнаць, прыладзіць так, каб падыходзіла да чаго‑н. па форме, памерах. Давесці аконную раму.

•••

Давесці да ведама — паведаміць, перадаць, расказаць.

Давесці (прывесці) да ладу — прывесці што‑н. у парадак, закончыць паспяхова якую‑н. справу.

Давесці да ручкі — тое, што і дабіць да ручкі (гл. дабіць).

Давесці да торбы — прывесці да беднасці, жабрацтва; разарыць.

Не давядзе (не давядуць) да дабра хто-што — дрэнна кончыцца.

Не давядзі бог — вельмі дрэнна.

даве́сці ​2, ‑вяду, ‑вядзеш, ‑вядзе; ‑вядзём, ‑ведзяце; пр. давёў, ‑вяла, ‑ло; заг. давядзі; зак., што.

Даказаць, пацвердзіць правільнасць чаго‑н. фактамі, довадамі. Трэба будзе, зазначае сабе настаўнік, пагаварыць з сялянамі на сходзе, давесці ім, што і жанчыне навука патрэбна, яшчэ, можа, больш, чым мужчыну. Колас. — Я стары сацыял-дэмакрат! — крычаў Цыліч, жадаючы гэтым нешта давесці. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)