сафа́, -ы́, мн. со́фы і (з ліч. 2, 3, 4) сафы́, соф, ж.

Нізкая шырокая канапа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сафа́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. сафа́ со́фы
Р. сафы́ со́ф
Д. сафе́ со́фам
В. сафу́ со́фы
Т. сафо́й
сафо́ю
со́фамі
М. сафе́ со́фах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сафа́ ж. софа́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сафа́, ‑ы; мн. софы, соф; ж.

Мяккая шырокая канапа з нізкімі спінкай і падлакотнікамі. У пакоі, куды Раўбіч прывёў Алеся, стаяла вялізная турэцкая сафа, стол з бутэлькамі і закускай і некалькі крэслаў. Караткевіч.

[Фр. sofa з араб.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

софа́ сафа́, -фы́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

канапа, кушэтка, сафа, тахта

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

языка́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Ахвочы пагаварыць, паспрачацца, панасміхацца; востры на язык. Мужчыны, як вып’юць, становяцца гаваркія больш, чым самыя языкатыя жанчыны. Кавалёў. На пракосы неўзабаве нахлынаюць жанчыны... Гаманкія, задзірыстыя, языкатыя, рупныя. Пташнікаў.

2. Які мае форму языка, падобны на язык. Лапатала рака языкатымі хвалямі, На Сафа надрыўна звінелі званы. Лукша. У замку ціш і языкаты агонь каміна ліжа дровы. Вялюгін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Со́пка1 ‘гара конусападобнай формы, вулкан’ (ТСБМ), ‘купіна’ (Касп., ЛА, 5), ‘магільны насып’ (Шатал., ЛА, 2), ‘вялікі курган, старажытная магіла круглай формы’ (віц., Яшк.), ‘курган, грудок’ (ТС), ‘намагільны насып’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), ‘кратавінне’ (рас., Сл. ПЗБ). Рус. (арх.) со́пка ‘невялікая гара, якая стаіць асобна’, ‘вулкан; невялікі востраў’, дыял. ‘узгорак’, соп ‘насып’, стараж.-рус. съпъ ‘насып, узгорак, гара’. Выводзяць ад соп, якое да сыпаць (Міклашыч, 334; Праабражэнскі, 2, 357; Траўтман, 293), параўн. таксама каш. sëpa ‘кратавінне’ ад sëpac ‘сыпаць’ (SEK, 4, 264). Даль (4, 273) узводзіць да сопеть, гл. сапці; Фасмер (3, 719) дапускае сувязь з гэтым дзеясловам толькі для значэння ‘вулкан’. Паводле Крукоўскага (Уплыў, 73), бел. сопка з рускай, але гэта, магчыма, толькі ў значэнні ‘вулкан’. У іншых славянскіх мовах (чэшскай, польскай) таксама з рускай, гл. Голуб-Копечны, 334; Варш. сл., 6, 268; Басай-Сяткоўскі, Słownik, 329.

Со́пка2 ‘канапа’ (ТС), со́ўка ‘тс’ (маст., Сл. ПЗБ). Памяншальнае ад сафа́ ‘мяккая шырокая канапа’, якое праз рус. софа́ ‘тс’ або польск. sofa з франц. sofa, італ. sofá ‘канапа, сафа’; заходнееўрапейскія словы ўзыходзяць да араб. suffia ‘падушка на вярблюжым сядле’ (Фасмер, 3, 729).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)