састарэ́цца, -э́юся, -э́ешся, -э́ецца; зак.

Тое, што і састарэць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

састарэ́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. састарэ́юся састарэ́емся
2-я ас. састарэ́ешся састарэ́ецеся
3-я ас. састарэ́ецца састарэ́юцца
Прошлы час
м. састарэ́ўся састарэ́ліся
ж. састарэ́лася
н. састарэ́лася
Дзеепрыслоўе
прош. час састарэ́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

састарэ́цца сов. соста́риться; (стать ветхим) обветша́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

састарэ́цца, ‑эюся, ‑эешся, ‑эецца; зак.

Тое, што і састарэць. [Порхаўка:] — Састарэўся [я] нежанатым. Гурскі. [Лявон:] Дзедава хата састарэлася,.. трэ было новую ставіць... Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

соста́риться састарэ́цца, састарэ́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

саста́рыцца сов., см. састарэ́цца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

саста́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Тое, што і састарэцца. Глядзіць на млынок-недарэку Млынар, што састарыцца змог, Як гэты замшэлы, гарбаты, Старанны работнік-млынок. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)