састарэ́лы, -ая, -ае.

1. Які стаў стары.

С., хваравіты чалавек.

Дом для састарэлых (наз.).

2. перан. Які перастаў быць сучасным; устарэлы.

С. метад.

Састарэлае адзенне (нямоднае).

|| наз. састарэ́ласць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

састарэ́лы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. састарэ́лы састарэ́лая састарэ́лае састарэ́лыя
Р. састарэ́лага састарэ́лай
састарэ́лае
састарэ́лага састарэ́лых
Д. састарэ́ламу састарэ́лай састарэ́ламу састарэ́лым
В. састарэ́лы (неадуш.)
састарэ́лага (адуш.)
састарэ́лую састарэ́лае састарэ́лыя (неадуш.)
састарэ́лых (адуш.)
Т. састарэ́лым састарэ́лай
састарэ́лаю
састарэ́лым састарэ́лымі
М. састарэ́лым састарэ́лай састарэ́лым састарэ́лых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

састарэ́лы

прыметнік, адносны

састарэ́лы соста́рившийся; (доживший до глубокой старости) престаре́лый; (пришедший в ветхость) обветша́лый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

састарэ́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які зрабіўся, стаў стары. Сідар Нікіфаравіч — чалавек састарэлы, хваравіты, ён амаль увесь час кашляе. Аляхновіч. Састарэлы твар [Блажэвіча] праразалі глыбокія маршчыны. Шыцік. // Разм. Які стаў непрыгодным для чаго‑н. (аб прадметах). Састарэлая страха.

2. перан. Які перастаў быць сучасным, актуальным; устарэлы. [Старшыня] Занадта давяраўся, Дэвізам састарэлым кіраваўся: «Падпісана — і з плеч далоў!» І наламаў аднойчы дроў. Валасевіч. // Які перастаў быць модным. Састарэлы фасон сукенкі.

3. у знач. наз. састарэ́лы, ‑ага, м.; састарэ́лая, ‑ай, ж. Які дажыў да глыбокай старасці; вельмі стары. Дом для састарэлых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

соста́рившийся прил. састарэ́лы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спарахне́лы, -ая, -ае.

1. Які згніў, ператварыўся ў труху.

Спарахнелыя дошкі.

2. перан. Пра чалавека: састарэлы, драхлы.

|| наз. спарахне́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

одряхле́вший адрахле́лы, ляда́шчы, састарэ́лы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адрахле́лы, ‑ая, ‑ае.

Састарэлы, лядашчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обветша́лый стары́, састарэ́лы; струхле́лы, спарахне́лы, заняпа́лы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)