Сасно́вы

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз.
м.
Н. Сасно́вы
Р. Сасно́вага
Д. Сасно́ваму
В. Сасно́вы
Т. Сасно́вым
М. Сасно́вым

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сасно́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сасно́вы сасно́вая сасно́вае сасно́выя
Р. сасно́вага сасно́вай
сасно́вае
сасно́вага сасно́вых
Д. сасно́ваму сасно́вай сасно́ваму сасно́вым
В. сасно́вы (неадуш.)
сасно́вага (адуш.)
сасно́вую сасно́вае сасно́выя (неадуш.)
сасно́вых (адуш.)
Т. сасно́вым сасно́вай
сасно́ваю
сасно́вым сасно́вымі
М. сасно́вым сасно́вай сасно́вым сасно́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сасно́вы в разн. знач. сосно́вый;

~выя дро́вы — сосно́вые дрова́;

с. стол — сосно́вый стол;

с. бор — сосно́вый бор

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сасно́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да сасны, уласцівы ёй. Сасновая кара. □ Цімохава хата была моцная, ёмкая, пабудаваная з тоўстага сасновага дрэва. Колас. Тут [у вёсцы] водар сасновы, здаровы, Ігліцы, жывіцы настой. Бялевіч. // Які здабываецца з сасны. Грудзямі гарачымі зноў я ўдыхаю Пах кветак палёў і сасновай жывіцы. Хведаровіч.

2. Які складаецца з соснаў, парос соснамі. Няма ў ціхае надвор’е лесу болей спакойнага, паважна-ўрачыстага, чым сасновы бор. Навуменка. Лагер размяшчаўся ў сасновым гушчары. Мележ.

3. Зроблены з сасны. На заставе.. ўздымаюцца вялікія сасновыя зрубы. Брыль. Мёрзлыя камякі зямлі глуха падалі на сасновыя векі дамавін. Лынькоў.

4. у знач. наз. сасно́выя, ‑ых. Тое, што і хваёвыя.

5. Як састаўная частка пазваў раслін, жывёл, птушак. Сасновы шаўкапрад. Сасновая саўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сасна́, -ы́, мн. со́сны і (з ліч. 2, 3, 4) сасны́, со́сен і -сна́ў, ж.

Хваёвае вечназялёнае дрэва з доўгімі іголкамі і акруглымі шышкамі.

Заблудзіць у трох соснах — не змагчы разабрацца ў чым-н. простым.

|| памянш.-ласк. сасо́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

|| прым. сасно́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сасня́к, -у́, мн. -і́, -о́ў, м., зб.

Сасновы лес.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бор¹, -у, М у бары́, мн. бары́, -о́ў, м.

Стары сасновы лес.

Векавы б.

Карабельны бор — высокі, прыгодны для суднабудавання сасновы бор.

|| прым. баравы́, -а́я, -о́е.

Б. край.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сосно́вый хваёвы, сасно́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сасо́ннік, -у, м.

Сасновы лес.

Адвеку тут стаяла сцяна густога, цяністага сасонніку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сосно́вый Бор г.п. Сасно́вы Бор.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)