сасмя́глы, -ая, -ае.

Тое, што і сасмаглы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сасмя́глы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сасмя́глы сасмя́глая сасмя́глае сасмя́глыя
Р. сасмя́глага сасмя́глай
сасмя́глае
сасмя́глага сасмя́глых
Д. сасмя́гламу сасмя́глай сасмя́гламу сасмя́глым
В. сасмя́глы (неадуш.)
сасмя́глага (адуш.)
сасмя́глую сасмя́глае сасмя́глыя (неадуш.)
сасмя́глых (адуш.)
Т. сасмя́глым сасмя́глай
сасмя́глаю
сасмя́глым сасмя́глымі
М. сасмя́глым сасмя́глай сасмя́глым сасмя́глых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сасмя́глы, см. сасма́глы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сасмя́глы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і сасмаглы. Узрушаны Косця, з двара У скочыўшы хуценька ў дом, Сасмяглы, прыпаў да вядра, Напіўся сцюдзёнкі нагбом. Калачынскі. Аблізаўшы сасмяглыя, гаркаватыя губы, Лёдзя паспрабавала ўсміхнуцца. Карпаў. Сінія званочкі, сінія званкі Стаялі сасмяглыя, сонныя. Бураўкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ссо́хлы, -ая, -ае.

1. Пра расліны: які звяў, засох, загінуў ад неспрыяльных умоў.

С. куст бэзу.

2. Сасмяглы, шурпаты (пра вусны).

Ссохлыя вусны.

3. перан. Схуднелы (пра чалавека; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ссо́хлы, ‑ая, ‑ае.

1. Які высах, завяў, загінуў ад неспрыяльных умоў (пра расліны). Восеньскі вецер буяніў над шэрымі прасторамі, гнаў і кудлачыў у небе густыя хмары,.. зрываў жоўтае і чырвонае ссохлае лісце. Быкаў. Расліны ссохлыя прамоклі, Павесялела ўсе вакол. Кляўко. // перан. Разм. Схуднелы (пра чалавека). Іліко адразу ўспомніў .. ссохлага хлапца, што ляжаў у садзе. Самуйлёнак.

2. Сасмяглы, шурпаты (пра губы, вусны). Па ссохлых губах бегалі нервовыя дрыжыкі. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)