сара́тнік, -а, мн. -і, -аў, м. (высок.).

Паплечнік; таварыш па барацьбе, зброі.

|| ж. сара́тніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сара́тнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сара́тнік сара́тнікі
Р. сара́тніка сара́тнікаў
Д. сара́тніку сара́тнікам
В. сара́тніка сара́тнікаў
Т. сара́тнікам сара́тнікамі
М. сара́тніку сара́тніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сара́тнік м., прям., перен. сора́тник; сподви́жник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сара́тнік, ‑а, м.

Таварыш па барацьбе, бітве, зброі. Толькі пяццю падрыўнікамі атрада імя Ленінскага камсамола, якім камандаваў саратнік Канстанціна Заслонава А. Я. Андрэеў, было скінута пад адхон 58 варожых эшалонаў. Дзенісевіч. // Таварыш па грамадскае дзейнасці; паплечнік. А больш мы пра Леніна слухаць любілі, Пра мудрасць яго, пра саратнікаў смелых. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папле́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Таварыш па справе, саратнік.

Паплечнікі па барацьбе.

|| ж. папле́чніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сара́тніца, ‑ы, ж.

Жан. да саратнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Папле́чнік ’таварыш па справе, саўдзельнік, саратнік’ (ТСБМ, Нас.). З польск. poplecznik ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

папле́чнік, ‑а, м.

Таварыш па справе, саўдзельнік; саратнік. Паплечнікі па працы. Паплечнікі па барацьбе. □ Тут сёння партызаны — Паплечнікі, сябры Расклалі на палянах Высокія кастры. Панчанка. Дудар быў адным з бліжэйшых сяброў і паплечнікаў Чарота ў высакароднай справе сцвярджэння новай беларускай савецкай літаратуры. Звонак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)