сарамя́жлівы, -ая, -ае.

Тое, што і сарамлівы (у 1 знач.).

|| наз. сарамя́жлівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сарамя́жлівы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сарамя́жлівы сарамя́жлівая сарамя́жлівае сарамя́жлівыя
Р. сарамя́жлівага сарамя́жлівай
сарамя́жлівае
сарамя́жлівага сарамя́жлівых
Д. сарамя́жліваму сарамя́жлівай сарамя́жліваму сарамя́жлівым
В. сарамя́жлівы (неадуш.)
сарамя́жлівага (адуш.)
сарамя́жлівую сарамя́жлівае сарамя́жлівыя (неадуш.)
сарамя́жлівых (адуш.)
Т. сарамя́жлівым сарамя́жлівай
сарамя́жліваю
сарамя́жлівым сарамя́жлівымі
М. сарамя́жлівым сарамя́жлівай сарамя́жлівым сарамя́жлівых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сарамя́жлівы стыдли́вый; стесни́тельный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сарамя́жлівы, ‑ая, ‑ае.

Які саромеецца, бянтэжыцца; нясмелы. — Эх, вы: сарамяжлівая дзяўчына! — прамовіў Сухавараў крыху зняважліва. Колас. Сарамяжлівы і як бы нечым заклапочаны, хлапчук схаваўся за матчыну спіну. Сачанка. // Які выяўляе збянтэжанасць, хваляванне, нясмеласць. Чутны сарамяжлівы голас: — І чаго вы, дзядзька Сілівон, упікаеце нас [хлопцаў] дарэмна. Лынькоў. Вусны.. [Міхася] кранула сарамяжлівая ўсмешка. Аношкін. // Поўны хвалявання, збянтэжанасці. Сарамяжлівая радасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сарамя́жны, см. сарамя́жлівы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стыдли́вый сарамлі́вы; сарамя́жлівы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

со́вестливый сумле́нны; (стыдливый) сарамлі́вы, сарамя́жлівы;

со́вестливый челове́к сумле́нны чалаве́к;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Нехупа́вы ’непрыглядны, несамавіты’ (жлоб., Жыв. сл.), ’нясмелы, сарамяжлівы’ (Мат. Гом.). Гл. хупивы.⇉(

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сарамя́жны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і сарамяжлівы. Мікалай быў.. ціхім і нават сарамяжным мог здавацца. Чорны. Буйная сарамяжная радасць жыцця ахоплівала.. [Барыса] ля палотнаў Рубенса. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сарамя́жы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і сарамяжлівы. [Макар] звык бачыць дзяўчат трошкі сарамяжымі, хоць бы для прыліку. Сабаленка. Вочы ў чалавека з рухаваю прыжмурынкаю, крыху як бы сарамяжыя. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)