сапха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што (разм.).

У беспарадку, абы-як пакласці, упхнуць куды-н.

С. усё ў мех.

|| незак. спіха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сапха́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. сапха́ю сапха́ем
2-я ас. сапха́еш сапха́еце
3-я ас. сапха́е сапха́юць
Прошлы час
м. сапха́ў сапха́лі
ж. сапха́ла
н. сапха́ла
Загадны лад
2-я ас. сапха́й сапха́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час сапха́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сапха́ць сов., разг. свали́ть; запиха́ть;

с. усё ў мех — свали́ть (запиха́ть) всё в мешо́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сапха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. У беспарадку, абы-як пакласці, упхнуць куды‑н., у адно месца. Сапхаць рэчы ў чамадан. / у перан. ужыв. Сапхаў.. [Ляўкоў] у кніжку ўсё: наігранае і перажытае, сваё і падхопленае. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спіха́ць² гл. сапхаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сапха́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад сапхаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сапха́ны сва́ленный; запи́ханный; см. сапха́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спіха́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да сапхнуць.

спіха́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да сапхаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спіха́ць I несов., разг.

1. ста́лкивать, спи́хивать;

2. перен. сва́ливать;

3. перен. (смещать) спи́хивать;

1-3 см. сапхну́ць

спіха́ць II несов., разг. сва́ливать; см. сапха́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сапхну́ць сов., разг.

1. столкну́ть, спихну́ть;

с. ло́дку з бе́рага — столкну́ть ло́дку с бе́рега;

2. см. сапха́ць;

3. перен. свали́ть;

с. рабо́ту на друго́га — свали́ть рабо́ту на друго́го

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)