сапса́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Драпежная птушка сямейства сакаліных, сапраўдны сокал.

Паляванне з сапсанам.

Развядзенне сапсанаў у вальерах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сапса́н

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сапса́н сапса́ны
Р. сапса́на сапса́наў
Д. сапса́ну сапса́нам
В. сапса́на сапса́наў
Т. сапса́нам сапса́намі
М. сапса́не сапса́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сапса́н м., зоол. сапса́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сапса́н зоол. сапса́н, -на м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сапса́н, ‑а, м.

Драпежная птушка сямейства сакаліных, сапраўдны сокал. У Венгрыі правялі вопыты па выкарыстанню сокалаў-сапсанаў як вартаўніком. Матрунёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сапса́н ’драпежная птушка сямейства сакаліных, сапраўдны сокал’ (ТСБМ). З рус. сапса́н ’тс’. У рускай упершыню фіксуецца ў 1866 г. (ССРЛЯ, 13); слова не адзначала ў Даля і Ушакова. Верагодна, з цюркскіх моў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)