сапрэ́лы, -ая, -ае.

1. Сапсаваны ад цяпла і вільгасці; папрэлы; сатлелы.

С. мох.

Сапрэлыя шпалы.

2. Змакрэлы ад поту.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сапрэ́лы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сапрэ́лы сапрэ́лая сапрэ́лае сапрэ́лыя
Р. сапрэ́лага сапрэ́лай
сапрэ́лае
сапрэ́лага сапрэ́лых
Д. сапрэ́ламу сапрэ́лай сапрэ́ламу сапрэ́лым
В. сапрэ́лы (неадуш.)
сапрэ́лага (адуш.)
сапрэ́лую сапрэ́лае сапрэ́лыя (неадуш.)
сапрэ́лых (адуш.)
Т. сапрэ́лым сапрэ́лай
сапрэ́лаю
сапрэ́лым сапрэ́лымі
М. сапрэ́лым сапрэ́лай сапрэ́лым сапрэ́лых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сапрэ́лы

1. сопре́вший;

2. истле́вший;

3. вспоте́вший;

1-3 см. сапрэ́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сапрэ́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які сапсаваўся ад вільгаці і цяпла; згнілы, папрэлы; сатлелы. Дыхнула вільгаццю і пахам сапрэлага лісця. Скрыган. Каля станцыі ляжалі штабялі старых сапрэлых шпал. Грахоўскі.

2. Змакрэлы ад поту. Каля царквы, каля халоднай бочкі з хлебным квасам, калыхалася сапрэлая чарга. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сопре́вший сапрэ́лы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сопре́лый разг. сапрэ́лы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перапрэ́лы, -ая, -ае.

1. Сапрэлы поўнасцю.

Перапрэлае лісце.

2. Сапсаваны ад прэння.

Перапрэлая скура.

|| наз. перапрэ́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

обопрелый прэ́лы, абапрэ́лы, сапрэ́лы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перапрэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Сапрэлы поўнасцю, цалкам; перагнілы. У лесе было зацішна. Пахла вільгаццю, мохам, перапрэлай ігліцай. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падапрэ́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які крыху, злёгку сапрэў; сапрэлы знізу. Падапрэлае сена. □ Даніла пакорліва разуваўся, садзіўся на палок і апускаў у ваду падапрэлыя ад руплівага тупання пальцы. Кулакоўскі.

2. Разм. Які крыху падтаў. Падапрэлы снег.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)