сано́ўны, -ая, -ае (уст.).

Які мае высокі сан (у 1 знач.).

Чыталі оду ў прысутнасці саноўных асоб.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сано́ўны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сано́ўны сано́ўная сано́ўнае сано́ўныя
Р. сано́ўнага сано́ўнай
сано́ўнае
сано́ўнага сано́ўных
Д. сано́ўнаму сано́ўнай сано́ўнаму сано́ўным
В. сано́ўны (неадуш.)
сано́ўнага (адуш.)
сано́ўную сано́ўнае сано́ўныя (неадуш.)
сано́ўных (адуш.)
Т. сано́ўным сано́ўнай
сано́ўнаю
сано́ўным сано́ўнымі
М. сано́ўным сано́ўнай сано́ўным сано́ўных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сано́ўны сано́вный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сано́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. У дарэвалюцыйнай Расіі і за мяжой — які займае высокае службовае становішча, з’яўляецца саноўнікам. Вядома: паэт вядомы Напісаў палкую оду, Чытаў яе на званым абедзе Ў прысутнасці саноўных асоб. Жычка. // Звязаны з дзейнасцю саноўнікаў, іх спосабам быцця. [Размова] была непрыемная Валуеву, але мусіў цярпець. Даносу і плётак не будзе. Па-першае, дваране і людзі свайго саноўнага кола, па-другое, удваіх. Караткевіч.

2. Іран. Уласцівы саноўніку; важны. Саноўны стыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сано́вный сано́ўны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

санови́тый санаві́ты, сано́ўны;

санови́тый челове́к сано́ўны чалаве́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)