сано́рны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
сано́рны |
сано́рная |
сано́рнае |
сано́рныя |
| Р. |
сано́рнага |
сано́рнай сано́рнае |
сано́рнага |
сано́рных |
| Д. |
сано́рнаму |
сано́рнай |
сано́рнаму |
сано́рным |
| В. |
сано́рны (неадуш.) сано́рнага (адуш.) |
сано́рную |
сано́рнае |
сано́рныя (неадуш.) сано́рных (адуш.) |
| Т. |
сано́рным |
сано́рнай сано́рнаю |
сано́рным |
сано́рнымі |
| М. |
сано́рным |
сано́рнай |
сано́рным |
сано́рных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
сано́рны, ‑ая, ‑ае.
У выразе: санорныя зычныя гл. зычны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зы́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Звонкі, прарэзлівы, гучны. Прачнуўся Арцыховіч ад зычнага голасу днявальнага, які падаваў каманду на пад’ём. Алешка. Школа гаманіла, дрыжала ад зычных дзіцячых галасоў ужо месяцы тры. Ракітны.
2. Які ўтвараецца пры праходжанні моцнага струменю паветра праз перашкоду ў якім‑н. месцы моўнага апарату (пра гукі мовы). Зычны гук. / у знач. наз. зы́чны, ‑ага, м.; зы́чная, ‑ай, ж. Звонкія зычныя. Глухія зычныя. Цвёрдыя зычныя. Зацвярдзелыя зычныя.
•••
Альвеалярныя зычныя — зычныя гукі, пры вымаўленні якіх кончык языка дакранаецца да верхніх дзяснаў, напрыклад, беларускія «ж», «ш».
Санорныя зычныя — зычныя («р», «л», «м», «н»), пры вымаўленні якіх голас пераважае над шумам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
удзе́л 1, ‑у, м.
Сумесная дзейнасць пры выкананні чаго‑н., супрацоўніцтва. Прыняць удзел у выбарах. □ Маршрут паходу быў вызначан Букрэем і дзедам Талашом пры жывым удзеле паўстанцаў-партызан. Колас. Міколкавы прыгоды надалей доўга абыходзіліся без удзелу дзеда Астапа. Лынькоў. // Непасрэдныя адносіны, дачыненне да чаго‑н. Давесці ўдзел у злачынстве. // Наяўнасць, прысутнасць чаго‑н. у чым‑н. На ўдзелу голасу і шуму зычныя падзяляюцца на санорныя і шумныя. Юргелевіч.
удзе́л 2, ‑а, м.
Гіст. На Русі 12–16 стст. састаўная частка буйных вялікіх княстваў, якая кіравалася членам велікакняжацкай сям’і; удзельнае княства. Зямля Полацкая была багатая і адчувала сілу, каб не лічыць сябе дробным удзелам, пазбаўленым пэўнай аўтаноміі. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)