са́менькі
займеннік, азначальны, безасабовы
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
са́менькі |
са́менькая |
са́менькае |
са́менькія |
| Р. |
са́менькага |
са́менькай са́менькае |
са́менькага |
са́менькіх |
| Д. |
са́менькаму |
са́менькай |
са́менькаму |
са́менькім |
| В. |
са́менькага (адуш.) са́менькі (неадуш.) |
са́менькую |
са́менькае |
са́менькіх са́менькія |
| Т. |
са́менькім |
са́менькай са́менькаю |
са́менькім |
са́менькімі |
| М. |
са́менькім |
са́менькай |
са́менькім |
са́менькіх |
Крыніцы:
piskunou2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
са́менькі, ‑ая, ‑ае; займ. азначальны.
Разм. У спалучэнні з назоўнікамі з прасторамі або часавым значэннем выражае гранічную акрэсленасць месца, часу дзеяння. У саменькі поўдзень. □ Тут каза — як скокне ўбок, А Вавёрка — на дубок, Аж на саменькі вяршок. Муравейка. На саменькім ранку дэпутатка сельсавета, не адчыняючы веснічак, крыкнула ў двор: — Волька, ты дома? Скрыган. // Паказвае на непасрэдную блізкасць да каго‑, чаго‑н. За акном, каля саменькае сцяны, дзе стаіць круглаверхі клён, цяпер халодны і аголены, густа-густа збіраецца мрок, нібы гэтая цёмная ноч паставіла тут свайго вартаўніка. Колас. Наша хата стаяла пры саменькай дарозе. Кухараў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)