самацве́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. самацве́т самацве́ты
Р. самацве́ту самацве́таў
Д. самацве́ту самацве́там
В. самацве́т самацве́ты
Т. самацве́там самацве́тамі
М. самацве́це самацве́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

самацве́т, -у, М -цве́це, мн. -ы, -аў, м.

Самацветны каштоўны камень з чыстым тонам афарбоўкі ці празрысты з яркім бляскам.

Уральскія самацветы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самоцве́т самацве́т, -ту м.;

ура́льские самоцве́ты ура́льскія самацве́ты;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

самацве́т, ‑а, М ‑цвеце, м.

Каштоўны або штучны камень з чыстым тонам афарбоўкі ці бясколерны, празрысты, з яркім бляскам. Уральскія самацветы. □ У сваім нацыянальным адзенні, у беласнежнай чалме, упрыгожанай дарагімі самацветамі, .. [магараджа] вылучаўся сярод масы гасцей у аднолькавых вячэрніх касцюмах. Лынькоў. / у вобразным ужыв. На разлапістых кедрачах мільёнамі самацветаў гарэлі сняжынкі. Лукша. Па ўсім зборніку [А. Пысіна «Твае далоні»] рассыпаны самацветы, залатыя зярняты сапраўднай паэзіі. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

драгоце́нный

1. (высокоценимый) кашто́ўны;

драгоце́нные ка́мни кашто́ўныя камяні́ (самацве́ты);

2. перен. дарагі́;

драгоце́нный друг дарагі́ друг.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

алма́з, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у. Празрысты, звычайна бясколерны, каштоўны камень, які сваім бляскам і цвёрдасцю перавышае ўсе іншыя мінералы і самацветы; агранены ў пэўную форму, называецца брыльянтам. У снежнай завеі гарэлі алмазам Старыя крамлёўскія вежы. Колас.

2. ‑а. Тонкі асколак гэтага каменя, устаўлены ў аправу з дзяржаннем, прыстасаваны для рэзання шкла; шкларэз.

[Цюрк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)