самасе́йка, -і, ДМе́йцы, мн. -і, -се́ек, ж.

Расліна, якая вырастае з насення, што само асыпалася.

Бяроза-с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самасе́йка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. самасе́йка самасе́йкі
Р. самасе́йкі самасе́ек
Д. самасе́йцы самасе́йкам
В. самасе́йку самасе́йкі
Т. самасе́йкай
самасе́йкаю
самасе́йкамі
М. самасе́йцы самасе́йках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

самасе́йка ж., бот. самосе́й м.; самосе́йка;

тыту́нь-с. — таба́к-самосе́й;

мак-с. — мак-самосе́йка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

самасе́йка, ‑і, ДМ ‑сейцы, ж.

Расліна, якая вырастае з насення, што само асыпалася. Табака-самасейка. □ Каля прызбы, дзе некалі быў агародчык, ужо вялікая мята, відаць, самасейка. Кулакоўскі. За год на гектары, у лепшым выпадку, прырастае тры кубаметры драўніны. А колькі займаюць хмызнякі ды бяроза-самасейка! Мяжэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

віду́к, -у́, м.

Дзікарослы мак, мак-самасейка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самасе́й, -ю, мн. -і, -яў, м.

Тое, што і самасейка.

Мак-с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самасе́й, -се́ю ж., см. самасе́йка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

віду́к, ‑у, м.

Дзікарослы мак, мак-самасейка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самасе́й, ‑ю, м.

Тое, што і самасейка. Мак-самасей. □ [Сланечнік] вырас самасей вясною расштурхаў лебяду, растапырыў пад маім акном шурпатыя, са светлым павуціннем жылак лісці. Капыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самасе́ў, ‑севу, м.

1. Прыроднае распаўсюджанне раслін насеннем, што асыпаецца само. Некалі дуб рос выключна самасевам, а цяпер мы высаджваем яго штогод на тысячах гектараў у Беларусі. Мяжэвіч.

2. Тое, што і самасейка. Бяроза-самасеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)