саліда́рнасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. саліда́рнасць
Р. саліда́рнасці
Д. саліда́рнасці
В. саліда́рнасць
Т. саліда́рнасцю
М. саліда́рнасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

маніфеста́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

Масавае вулічнае шэсце для выражэння салідарнасці з чым-н. або пратэсту супраць чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інтэрнацыяналі́зм, -у, м.

Ідэалогія і палітыка роўнасці і салідарнасці ўсіх народаў незалежна ад нацыянальнай прыналежнасці.

Пралетарскі і.

|| прым. інтэрнацыяналісты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маніфеста́цыя, ‑і, ж.

Публічнае масавае выступленне для выражэння салідарнасці або пратэсту. У рабочых раёнах каторы дзень не сціхалі маніфестацыі, стычкі з патрулямі. Гартны.

[Лац. manifestatio — выяўленне, выкрыццё.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кампа́нія¹, -і, мн. -і, -ній, ж.

1. Група асоб, якія разам праводзяць вольны час.

Сабраць кампанію.

У вясёлай кампаніі з кім-н.

2. Прамысловае, гандлёвае, транспартнае і пад. прадпрыемства, створанае звычайна групай прадпрымальнікаў.

Акцыянерная к.

Нафтавая к.

За кампанію — разам (заадно) з іншымі; у знак салідарнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Маніфеста́цыя ’публічнае масавае выступленне для выражэння салідарнасці або пратэсту’ (ТСБМ), ст.-бел. манифестацыя (XVII ст.) ’тс’ са ст.-польск. manifestacyja, якое з лац. manifestātio ’выяўленне’ (Булыка, Лекс. запазыч., 32).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

забасто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы; Р мн. ‑товак; ж.

Арганізаванае масавае спыненне работы на прадпрыемстве, каб прымусіць капіталіста задаволіць патрабаванні рабочых; стачка. Усеагульная забастоўка. □ Забастоўка рабочых на лесапільні паказала Андрэю, што сіла працоўнага народа ў яго салідарнасці, арганізацыі. Хромчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праілюстрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

1. Аформіць ілюстрацыямі (тэкст кнігі, часопіса і пад.).

2. Паказаць што‑н. на наглядных прыкладах. Праілюстраваць палітычныя здабыткі народнага фронту можна на прыкладах забастовачнай салідарнасці рабочых і сялян Польшчы ў класавых бітвах 1937–1939 гадоў. У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прывіта́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Словы, рух, жэст, звернутыя да каго-н. як знак добразычлівасці, дружалюбнасці, добрага пажадання і пад.

Адказаць на чыё-н. п.

Перадаць п.

2. нязм. Зварот да блізкага знаёмага пры сустрэчы (разм.).

П.!

Куды крочыш?

3. Вусны або пісьмовы зварот да каго-н. з выказваннем асабістай прыязнасці, добрага пажадання, салідарнасці і пад.

Гарачае п. абаронцам Радзімы.

Паслаць п. юбіляру

|| прым. прывіта́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ізалява́насць, ‑і, ж.

Стан ізаляванага. Ізаляванасць проваду. □ Дробнаму вытворцу (і рамесніку, і селяніну) перашкаджае перайсці да калектыўнай вытворчасці вельмі слабае развіццё салідарнасці, дысцыпліны, іх ізаляванасць, іх «фанатызм уласнікаў», канстатуемы не толькі сярод заходнееўрапейскіх сялян, але, — дададзім ад сябе, — і сярод рускіх «абшчынных» сялян. Ленін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)