салама..., (гл. салома...).

Першая пастаўленая частка складаных слоў; ужываецца замест «салома...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: саламарэзка, саламатрэс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

салома... (а таксама салама...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па знач. слову «салома», напр.: саломазбіральнік, саломаздрабляльны, саломапад’ёмнік, саломаскладальнік, саломатранспарцёр.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

салама... (гл. салома...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «салома...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: саламакрутка, саламарэзка, саламатрэс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

салома... (а таксама салама...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову салома, напрыклад: саломаскладальнік, саломатранспарцёр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)