сазна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. Усвядоміўшы няправільнасць свайго ўчынку, сказаць пра гэта.

С. ў сваёй памылцы.

2. Прызнаць сваю віну.

Пасля доўгага запірання злачынец сазнаўся.

|| незак. сазнава́цца, -наю́ся, -нае́шся, -нае́цца; -наёмся, -наяце́ся, -наю́цца.

|| наз. сазна́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сазна́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. сазна́юся сазна́емся
2-я ас. сазна́ешся сазна́ецеся
3-я ас. сазна́ецца сазна́юцца
Прошлы час
м. сазна́ўся сазна́ліся
ж. сазна́лася
н. сазна́лася
Загадны лад
2-я ас. сазна́йся сазна́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час сазна́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сазна́цца сов. (признаться) созна́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сазна́цца, ‑знаюся, ‑знаешся, ‑знаецца; зак.

Тое, што і прызнацца. Тады ж я сазнаўся Зарэцкаму, што з’яўляюся, як кажуць, яго паклоннікам, што вельмі люблю яго чытаць. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сазна́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. сазнацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сазнава́цца, ‑знаюся, ‑знаешся, ‑знаецца; ‑знаёмся, ‑знаяцеся; заг. сазнавайся.

Незак. да сазнацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

созна́ться (признаться) прызна́цца, сазна́цца;

на́до созна́ться трэ́ба прызна́цца;

нельзя́ не созна́ться не́льга не прызна́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прызна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Адкрыта сказаць, расказаць аб чым‑н., сазнацца. Прызнацца ў каханні. □ Тварыцкі закапаў грошы з цвёрдым намерам ніколі не аддаваць іх і прызнаўся ў гэтым толькі выпадкова. Чорны. — Не магу, братка, ісці, — прызнаўся Іван. Колас. Чамусьці няёмка было хлапцу прызнацца, што аддаў сваю пілотку чарнамазаму карапузу. Кулакоўскі.

2. інф. прызнацца і 1 ас. адз. прызнаюся. Разм. Ужываецца як пабочнае слова ў значэнне праўду кажучы, шчыра кажучы. — Зараз не магу... Прызнацца, яшчэ не снедаў нават. Пасля. Гартны. — Думаем паставіць вас прарабам... Давайце згоду, Нічыпар Аўсеевіч. Я, шчыра прызнацца, і загад на вас падрыхтаваў. Асіпенка. Прызнаюся, я тады быў хлапец не святы. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)