сажо́нкі, -нак.

Стыль плавання з папераменным выкідваннем уперад то адной, то другой рукі.

Плыць сажонкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сажо́нкі

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. сажо́нкі
Р. сажо́нак
Д. сажо́нкам
В. сажо́нкі
Т. сажо́нкамі
М. сажо́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сажо́нкі, -нак мн., спорт. сажёнки;

плыць на с. (~камі) — плыць сажёнками

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сажо́нкі, ‑нак; адз. няма.

Стыль плавання з папераменным выкідваннем уперад то адной, то другой рукі. [Зося] лёгка плыла,.. клалася на спіну, а то ўзмахвала рукамі і плыла сажонкамі. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сажо́нкі ’стыль плавання з папераменным выкідваннем уперад то адной, то другой рукі’ (ТСБМ). Рус. сажо́нки ’тс’. Да сягаць, сажень (гл.). Магчыма, вуснае запазычанне з рускай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сажёнки мн., спорт. сажо́нкі, -каў;

плыть сажёнками плы́сці сажо́нкамі (на сажо́нкі).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)