саве́тнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Назва пасады ў некаторых установах (пасольствах, міністэрствах і пад.), а таксама асоба, якая займае гэту пасаду.

С. пасольства.

С. юстыцыі.

С. дырэкцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саве́тнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. саве́тнік саве́тнікі
Р. саве́тніка саве́тнікаў
Д. саве́тніку саве́тнікам
В. саве́тніка саве́тнікаў
Т. саве́тнікам саве́тнікамі
М. саве́тніку саве́тніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

саве́тнік м. (должностное лицо) сове́тник;

надво́рны с.ист. надво́рный сове́тник;

ста́цкі с.ист. ста́тский сове́тник;

тытуля́рны с.ист. титуля́рный сове́тник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

саве́тнік, ‑а, м.

1. Назва пасад у некаторых установах (пасольствах, міністэрствах і пад.). Саветнік пасольства. Дзяржаўны саветнік юстыцыі. // Асоба, якая займае гэту пасаду. Фінансавы саветнік пасольства.

2. У дарэвалюцыйнай Расіі — назва чыноў розных класаў паводле рангаў існаваўшай іерархіі ў цывільнай службе. Калежскі саветнік.

•••

Надворны саветнік — цывільны чын сёмага класа ў дарэвалюцыйнай Расіі.

Стацкі саветнік — цывільны чын пятага класа ў дарэвалюцыйнай Расіі.

Тытулярны саветнік — цывільны чын дзевятага класа ў дарэвалюцыйнай Расіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тытуля́рны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: тытулярны саветнік гл. саветнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тытуля́рны, -ая, -ае.

У выразе: тытулярны саветнік — у царскай Расіі: грамадзянскі чын дзявятага класа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ста́цкі, -ая, -ае (уст.).

Першая частка назваў некаторых грамадзянскіх чыноў у дарэвалюцыйнай Расіі.

С. саветнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

візі́р

саветнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. візі́р візі́ры
Р. візі́ра візі́раў
Д. візі́ру візі́рам
В. візі́ра візі́раў
Т. візі́рам візі́рамі
М. візі́ру візі́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

титуля́рный / титуля́рный сове́тник уст. тытуля́рны саве́тнік.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тытуля́рны: т. саве́тнік ист. титуля́рный сове́тник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)