сабака́рня, -і, мн. -і, -рань і -рняў, ж. (разм.).

Памяшканне для сабак (пераважна паляўнічых).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сабака́рня

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. сабака́рня сабака́рні
Р. сабака́рні сабака́рань
сабака́рняў
Д. сабака́рні сабака́рням
В. сабака́рню сабака́рні
Т. сабака́рняй
сабака́рняю
сабака́рнямі
М. сабака́рні сабака́рнях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сабака́рня ж., разг. пса́рня

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сабака́рня, ‑і, ж.

1. Памяшканне для сабак; сабачнік.

2. Разм. Зграя сабак. Як настае дзень, так і лезе з нажом да горла жонка: «Сабакарню цэлую развёў... Патапі, а то...». Сачанка. У сто сабачых галасоў завыла сабакарня. Зарыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пся́рня, -і, мн. -і, -рань, ж.

Памяшканне для сабак (пераважна паляўнічых); сабакарня.

|| прым. пся́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саба́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Тое, што і сабакар (у 1 і 2 знач.).

2. Аматар сабак (разм.).

3. Памяшканне для сабак; сабакарня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пса́рня пся́рня, -ні ж., сабака́рня, -ні ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

соба́чня уст. сабака́рня, -ні ж., пся́рня, -ні ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

саба́чнік, ‑а, м.

1. Чалавек, які даглядае сабак у сабакарні; сабакар.

2. Разм. Аматар сабак.

3. Той, хто ловіць сабак.

4. Памяшканне для сабакі; сабакарня. Адрамантаваць сабачнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пся́рня, ‑і, ж.

1. Асобнае памяшканне для сабак; сабакарня.

2. зб. Сабакі, мноства сабак. Хутка на «Келмаў» сігнал адгукнуліся суседнія сабакі. І неўзабаве цэлая псярня акружыла воз. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)