рэўматы́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. рэўматы́чны рэўматы́чная рэўматы́чнае рэўматы́чныя
Р. рэўматы́чнага рэўматы́чнай
рэўматы́чнае
рэўматы́чнага рэўматы́чных
Д. рэўматы́чнаму рэўматы́чнай рэўматы́чнаму рэўматы́чным
В. рэўматы́чны (неадуш.)
рэўматы́чнага (адуш.)
рэўматы́чную рэўматы́чнае рэўматы́чныя (неадуш.)
рэўматы́чных (адуш.)
Т. рэўматы́чным рэўматы́чнай
рэўматы́чнаю
рэўматы́чным рэўматы́чнымі
М. рэўматы́чным рэўматы́чнай рэўматы́чным рэўматы́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рэўматы́чны мед. ревмати́ческий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэўматы́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рэўматызму, звязаны з рэўматызмам. Рэўматычны прыступ. Рэўматычны боль. □ Даніла Платонавіч сядзеў пад разгалістай грушай у старым крэсле, накрыўшы свае хворыя рэўматычныя ногі цёплай коўдрай, і драмаў. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэўматы́зм, -у, м.

Інфекцыйна-алергічная хвароба з паражэннем суставаў, сардэчна-сасудзістай сістэмы, якая звычайна суправаджаецца вострым болем.

Застарэлы р.

|| прым. рэўматы́чны, -ая, -ае і рэўмато́ідны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ревмати́ческий рэўматы́чны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

артры́т, -у, М -ры́це, м.

Запаленне суставаў інфекцыйнага паходжання.

Рэўматычны а.

Інфекцыйны а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

артры́т, ‑а, М ‑рыце, м.

Запаленне суставаў інфекцыйнага паходжання. Рэўматычны артрыт.

[Ад грэч. arthron — сустаў.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рама́тусны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Рэўматычны. Рады на момант заварушыліся: хто натужна стараўся выпрастаць горб, хто ўцягваў у сябе адвіслы жывот, хто распраўляў раматусную спіну. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)